29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МВФ чакае паніжэнне тэмпаў росту сусветнай эканомікі

1
МВФ чакае паніжэнне тэмпаў росту сусветнай эканомікі

Прычыны гэтага экспэрты бачаць у гандлёвых канфліктах і геапалітычных рызыках.

Паводле звестак Сусветнага валютнага фонду (МВФ), у 2019 годзе рост сусветнай эканомікі складзе тры працэнты. Гэта горшы паказчык з 2008-2009 гадоў. Такія высновы дакладу «Перспектывы развіцця сусветнай эканомікі: глабальны спад вытворчасці, рост гандлёвых бар'ераў», апублікаванага МВФ у аўторак, 15 кастрычніка, паведамляе DW.

У 2020 годзе сусветную эканоміку чакае рост на ўзроўні 3,4 працэнта, гаворыцца ў дакуменце. Пры гэтым МВФ прадказвае запаволенне росту большасці сусветных эканомік. Так, эканоміка ЕЗ, згодна з дакладам, у 2019 годзе павялічыцца ўсяго на 1,2 працэнта, а ў наступным - на 1,4 працэнта. Прычынамі такога развіцця, на думку экспэртаў, з'яўляюцца гандлёвыя канфлікты паміж асобнымі краінамі (у першую чаргу, тарыфная спрэчка паміж ЗША і Кітаем), а таксама «нявызначанасць, звязаная з геапалітычнымі рызыкамі».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках