29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эрдаган: Турцыя не спыніць ваенную аперацыю ў Сірыі, нягледзячы на санкцыі ЗША

8
Эрдаган: Турцыя не спыніць ваенную аперацыю ў Сірыі, нягледзячы на санкцыі ЗША
РАДЖЭП ТАІП ЭРДАГАН

Турэцкая ваенная аперацыя ідзе ўжо сёмы дзень.

Прэзідэнт Турцыі Раджэп Таіп Эрдаган заявіў, што не спыніць ваенную аперацыю на поўначы Сірыі, нягледзячы на санкцыі ЗША і эмбарга еўрапейскіх краін на ўзбраенне.

Пра гэта паведамляе «Европейская правда» са спасылкай на The Telegraph.

«Дасць Бог, мы хутка засцеражом рэгіён, які распасціраецца ад Манбіджа да нашай мяжы з Іракам і забяспечым на першым этапе вяртанне мільёна, а потым двух мільёнаў сірыйскіх бежанцаў у свае дамы на ўласнае жаданне», - сказаў Эрдаган у тэлевізійным звароце.

У ноч на панядзелак ЗША абвясцілі санкцыі супраць міністэрстваў абароны і энэргетыкі Турцыі, а таксама міністраў абароны, энэргетыкі і ўнутраных спраў. Дональд Трамп таксама заявіў, што ўзмацняе санкцыі супраць сталі і касуе гандлёвае пагадненне на 100 млрд даляраў.

Зрэшты, Эрдаган спакойна адрэагаваў на гэтыя крокі: «Мы бачым усе пагрозы, ад санкцый да эмбарга, толькі таму, што мы змагаемся супраць тэрарызму».

Летась санкцыі ЗША знішчылі амаль 30 адсоткаў кошту ліры.

Турцыя кажа, што яе аперацыя на поўначы Сірыі накіраваная на нейтралізацыю курдскага апалчэння YPG, якое яна ўважае за тэрарыстычнае, якое пагражае бяспецы Турцыі.

Наступ Турцыі і вывад войскаў ЗША выклікалі жорсткую міжнародную крытыку, бо сірыйскія курды былі галоўнымі хаўруснікамі Захаду ў барацьбе супраць ІДІЛ у Сірыі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках