19 красавiка 2024, Пятніца, 4:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Судаленка: Прафзвяз РЭП маніторыць і бароніць правы працоўных ва ўсіх інстанцыях

3
Леанід Судаленка: Прафзвяз РЭП маніторыць і бароніць правы працоўных ва ўсіх інстанцыях
ЛЕАНІД СУДАЛЕНКА

Кіраўніцтва ВА "Гомсельмаш" уступіла ў перамовы з незалежным прафзвязам.

14 кастрычніка памочнік генеральнага дырэктара ў бяспецы ВА "Гомсельмаш" Аляксандр Самсонаў правёў сустрэчу з прадстаўнікамі прафзвязу РЭП у рэгіёне, піша гомельская «Весна».

Інтарэсы фрэзероўшчыцы Валянціны Анікеенкі на перамовах прадстаўляў прававы інспектар працы Леанід Судаленка. Тут таксама прысутнічалі намеснік генеральнага дырэктара ў ідэалагічнай працы Аляксандр Канапацкі і старшыня прафсаюзнага камітэта.

Чальца незалежнага прафзвязу, фрэзероўшчыцу Валянціну Анікеенку турбуе маральны клімат у працоўным калектыве і няроўнае забеспячэнне аб'ёмамі работы ў параўнанні з іншымі. З яе слоў, ідзе банальнае выжыванне, а начальства цэху гэтаму толькі спрыяе. У адрозненне ад іншых фрэзероўшчыц, яе ў апошнюю чаргу забяспечваюць нарыхтоўкамі паводле прынцыпу - тое, што засталося - што ва ўмовах здзельнай аплаты працы адбіваецца на ўзроўні заробку.

Прафсаюзны юрыст зазначыў дробнае непаразуменне, якое ўзнікла на ўваходзе заводакіраўніцтва, калі ахова адмовілася прапускаць яго ў офіс генеральнага дырэктара. Пасля невялікіх дэбатаў, а таксама катэгарычнай адмовы работніцы ісці на перамовы адной, пытанне развязалася станоўча.

Праведзеныя перамовы ён назваў станоўчымі і падкрэсліў наяўную практыку прафзвязу ў частцы вядзення перамоваў з працадаўцамі на карысць чальцоў свайго прафзвязу РЭП.

"Памочніка гендырэктара ў бяспецы Аляксандра Самсонава я б назваў чалавекам, які ўмее слухаць. Ён сказаў, што на сваёй пасадзе крыху больш за 3-ы месяцы і як чалавек новай каманды гендырэктара ён поўны рашучасці навесці ў завадскіх цэхах парадак. Прызнаючы наяўнасць праблем, агучаных работніцай, ён папрасіў некаторы час для іх выпраўлення. У канцы сустрэчы памочнік генеральнага пакінуў працаўніцы нумар свайго мабільнага, папрасіў тэлефанаваць яму наўпрост у выпадку непаразуменняў у цэху", - пракаментаваў вынік перамоў Судаленка.

Ён таксама дадаў, што прафзвяз будзе маніторыць і бараніць працоўныя правы свайго чальца ва ўсіх інстанцыях, а калі спатрэбіцца, то і ў судзе.

Нагадаем, вясной гэтага года фрэзероўшчыца "Гомсельмаша" Валянціна Анішчанка звярнулася ў незалежны прафзвяз РЭП, бо на працоўным месцы яна стала зазнаваць ціск з боку калегаў па цэху. Начальнікі, а таксама афіцыйны прафсаюз ніяк не дапамаглі жанчыне развязаць яе праблемы, таму яна наважыла публічна звярнуцца да кіраўніцтва "Гомсельмаша", размясціўшы ў сетцы інтэрнэт спецыяльны відэазварот.

Даведаўшыся аб сяброўстве рабочай у незалежным прафзвязе, дзейны на прадпрыемстве прафсаюз выключыў яе са сваіх чальцоў і на нейкі час фрэзероўшчыцу пакінулі ў спакоі. Цяпер праз адсутнасць аб'ёмаў працоўныя ў цэхах працуюць па некалькі гадзін на дзень, а пытанне размеркавання працы з'яўляецца самым актуальным.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках