28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Літве будуць выплачваць тысячу еўраў за больш экалагічны аўтамабіль

У Літве будуць выплачваць тысячу еўраў за больш экалагічны аўтамабіль
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Для атрымання кампенсацыі ёсць шэраг умоў.

12 кастрычніка міністэрства навакольнага асяроддзя Літвы вызначыла парадак, адпаведна з якім грамадзянам, што змянілі аўтамабіль на мадэль з больш нізкім узроўнем выкідаў вуглякіслага газу, выплацяць кампенсацыю тысячу еўраў, паведамляе карэспандэнт Charter97.org з Вільні.

Для атрымання кампенсацыі ёсць шэраг умоў. Заяву аб кампенсацыі можна падаць толькі пры наяўнасці пасведчання аб утылізацыі старога аўтамабіля, тэрмін эксплуатацыі, якім асоба валодала не менш за год. Выплаты можна будзе атрымаць на куплю аўтамабіля класа M1, выкіды СО2 якога складаюць менш за 130 г/км.

Пры гэтым першая дата рэгістрацыі аўтамабіля ў ЕЗ павінна быць не раней за 1 студзеня 2013 года, аўтамабіль павінен працаваць на бензіне, звадкаваным ці прыродным газе, этаноле, электрычнасці або камбінаваным паліве. Прэтэндэнт на дапамогу павінен купіць аўтамабіль, які менш забруджвае навакольнае асяроддзе, або ўзяць яго ў лізінг на сваё імя. Кампенсацыя за транспартны сродак з адным нумарам можа быць атрыманая толькі адзін раз.

Чалавек, які атрымаў кампенсацыю, абавязваецца цягам двух гадоў захоўваць аўтамабіль, за які былі часткова кампенсаваныя сродкі. Гэта не распаўсюджваецца на выпадкі, калі транспарт будзе пашкоджаны ў аварыі.

Кампенсацыі за куплю аўтамабіляў з меншымі выкідамі СО2 уключаныя ў захады для скарачэння выкідаў парніковых газаў у транспартным сектары і паляпшэння якасці паветра.

З 2020 года ў Літве ўводзіцца падатак на аўтамабілі, якія забруджваюць навакольнае асяроддзе. За дызельны аўтамабіль падатак давядзецца плаціць, калі выкіды CO2 на 1 км перавысяць 116 г, за бензінавы і газавы - 130 г.

Мінімальны падатак на дызельны аўтамабіль пры выкідах CO2 116-130 г складзе 80 еўраў. Мінімальны падатак на бензінавы і газавы аўтамабіль складзе 40 і 36 еўраў пры выкідах 131-140 г CO2 на км.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках