29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вясельны генерал

11
Вясельны генерал

Сталі вядомыя новыя факты пра агента ГРУ Чапігу.

Генерал-маёр Андрэй Авяр'янаў, які ўзначальвае вайсковую частку 29155, сапраўды быў знаёмы з Анатолем Чапігам (таксама вядомым як Руслан Башыраў, які ўдзельнічаў у атручванні Скрыпалёў), гэта пацвярджае інфармацыю, раней апублікаваную ў The New York Times. Пра знаёмства сведчаць шматлікія фатаграфіі і відэа з вяселля дачкі Авер’янава, выкладзеныя ў адкрытым доступе на сайце вясельнага фатографа Чапігі. Некалькі ягоных сваякоў прысутнічалі на гэтым вяселлі, якая адбылася ў 2017 годзе. (Відэа вяселля згадваецца ўпершыню ў артыкуле The New York Times, але амерыканскае выданне яго не выклала, пазней яго ўсё ж адшукала радыё «Свабода»). Bellingcat таксама адшукаў фатаграфіі ў добрым выглядзе, якія не пакідаюць сумненняў у тым, што Чапіга быў адным з гасцей на вяселлі, піша The Insider.

ГЕНЕРАЛ-МАЁР ГРУ АВЯР'ЯНАЎ
ПАЛКОЎНІК ГРУ, «ГЕРОЙ РАСЕІ» АНАТОЛЬ ЧАПІГА

Вось параўнанне некаторых момантаў з відэа з рэальнымі фатаграфіямі Чапігі:

А вось план рассаджвання гасцей на вяселлі (імя самога Анатоля Чапігі ўнесці пасаромеліся, хоць ягоныя сваякі ёсць. Але навошта саромецца прысутнасці звычайнага прадаўца спартовага харчавання?)

Тое, што Авяр'янаў з 2013 года ўзначальвае вайсковую частку 29155, - публічная інфармацыя. Паводле інфармацыі «Ведомостей», гэтая вайсковая частка вядомая як 161-ы вучэбны цэнтр - яна дапамагае праходзіць баявую падрыхтоўку супрацоўнікам ГРУ. Там вайскоўцы ўдасканальваюць навыкі ў стралковай падрыхтоўцы, радыёсувязі і іншых спецыяльных дысцыплінах - у адрозненне ад Вайскова-дыпламатычнай акадэміі («Кансерваторыі»), дзе выведчыкі атрымліваюць фундаментальную падрыхтоўку.

Цікава, што яшчэ ў 2012 годзе Мінабароны выдзеліла надбаўкі для нейкага адмысловага падраздзялення гэтай вайсковай часткі, а таксама для дзвюх іншых - 74455 (адна з дзвюх вайсковых частак, дзе служаць хакеры ГРУ) і 99450 (Камандаванне сіл спецыяльных аперацый знаходзіцца ў падмаскоўным Сенежы - менавіта яны былі тымі самымі крымскімі «зялёнымі чалавечкамі»). Ці быў Чапіга звязаны з якой-небудзь з гэтых вайсковых частак, пакуль незразумела. Аднак вядома, што іншы калега Авяр’янава, генерал-маёр Сяргееў (Фядотаў), таксама ўдзельнічаў у атручванні Скрыпалёў і ў атручванні баўгарскага прадпрымальніка Гебрава, часта бываў і на базе ў Сенежы, якая належыць да в/ч 99450, і на базе ў Сходні, якая належыць да в/ч 29155. Пра гэта сведчыць інфармацыя білінгу ягонага мабільнага тэлефона за апошнія тры гады, прааналізаваная The Insider і Bellingcat.

Адзначым таксама, што, насуперак інфармацыі The New York Times, генерал Авяр'янаў зусім не жыве ў маленькай старой кватэры і не карыстаецца танным расейскім аўтамабілем. Наадварот, ён жыве ў элітнай кватэры на ўскраіне Масквы і мае як мінімум дзве шыкоўныя іншамаркі, уключаючы 270-HP Range Rover (рынкавы кошт амаль 6 млн рублёў).

The Insider з нецярпеннем чакае ад Дзмітрыя Пяскова, Марыі Захаравай і іншых афіцыйных спікераў улады тлумачэнняў аб тым, як просты аматар турызму і прадавец спартовага харчавання «Руслан Башыраў», які, са слоў Пуціна, з'яўляецца грамадзянскай асобай, уваходзіць у блізкае кола генерал-маёра ГРУ Авяр’янава.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках