29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Шарэнда: Гэтая ўлада абрыдла і старым, і маладым

5
Андрэй Шарэнда: Гэтая ўлада абрыдла і старым, і маладым

Падчас збору подпісаў вельмі добра кідалася ў вочы, як жывуць людзі.

Каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» з Берасця Андрэй Шарэнда пракаментаваў прэс-службе кампаніі вынікі кампаніі збору подпісаў:

«Што я хачу адзначыць на этапе збору подпісаў - гэта тое, што людзі хочуць пераменаў. Хачу выказаць падзяку ўсім тым, хто збіраў подпісы за Паліну Шарэнду-Панасюк, тым, хто за яе падпісаўся. Магу сказаць, што мы абышлі тысячы кватэр, і магу сказаць, што людзі выбіралі не нас менавіта, а выбіралі магчымасць пераменаў. Людзі вельмі стаміліся, яны дужа хочуць змяняльнасці ўлады - гэта асноўнае, што вызначылася на этапе збору подпісаў.

25 гадоў улады Лукашэнкі выдатна паказалі, што Беларусь ідзе ў тупік. І, каб змяніць нешта ў нашай краіне - трэба дзейнічаць. Людзі падчас збору подпісаў, прапаноўвалі свае варыянты дзеянняў. Усе хочуць праявіць сябе, проста людзям трэба даць стымул, паказаць кірунак.

Што тычыцца наведвання кватэр падчас збору подпісаў. Надта цікава было паглядзець, як жывуць розныя людзі. Мы хадзілі па розных раёнах, у тым ліку і па тых, дзе жывуць працаўнікі адміністрацыі, людзі ад улады, чыноўнікі. У такіх кватэрах была бачная добрая абстаноўка, самі жыхары гэтых кватэр заяўлялі нам, што ўжо падпісаліся і ведаюць, за каго галасаваць. На нашы пярэчанні, што «выбараў» як бы і не было, што пры гэтым рэжыме выбараў у прынцыпе быць не можа, гэтыя грамадзяне казалі, што ў іх такая праца, і яны «абавязаныя выбіраць». Нягледзячы на тое, што ў гэтых дзяржаўных дзеячаў добрая абстаноўка ў кватэрах, нябеднае жыццё, нам іх шкада, бо яны самі сябе загналі ў рабскае становішча.

Затое ў процівагу чыноўнікам дужа добра кідалася ў вочы тое, як жывуць пенсіянеры. Гэта зняпраўджвае ўсе тэлевізійныя заявы, што яны «атрымліваюць дзяржаўную падтрымку і жывуць добра». Мы хадзілі па кватэрах і бачылі рэальную сітуацыю, калі нават мэбля ў людзей сталага веку з савецкіх часоў, бачылі галечу ў кватэрах паджылых людзей. Зразумела, што пенсіянеры не хочуць з гэтым мірыцца і хочуць хоць на пенсіі па-людску пажыць. Не хочуць старыя гэтага Лукашэнкі, з ягонай зграяй, дакладна так, як і моладзі гэта ўсё абрыдла.

Прыйшоў час дзейнічаць. Сітуацыя ў краіне проста недапушчальная! Рэжым завёў краіну ў тупік, у беспрацоўе, у «нявыкрутку». Рэжым прывёў да таго, што цяпер на нашу краіну насядае Расея, на тое, што тая ж Расея будуе тут небяспечную АЭС. Усе гэтыя фактары кажуць пра тое, што пара дзейнічаць. Зразумела, што выбараў у краіне няма, што выбары будуць толькі тады, калі тут не стане рэжыму Лукашэнкі. Але мы можам выкарыстоўваць гэтыя псеўдавыбары для арганізацыі людзей, для масавага выказвання сваёй незадаволенасці».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках