29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Bloomberg: Расея страціла ад дэдалярызацыі амаль $8 мільярдаў

4
Bloomberg: Расея страціла ад дэдалярызацыі амаль $8 мільярдаў

Стаўка на еўра і юань не спрацавала.

На падлікі Bloomberg, за першы год «эксперыменту» прэзідэнта Уладзіміра Пуціна ў скарачэнні долі даляра ў золатавалютных рэзервах Расея недаатрымала прыкладна $7,7 млрд, паведамляе «РБК».

Як піша агенцтва, расейскі ЦБ, які пачаў пералічваць сродкі ў «слабыя» валюты накшталт еўра і юаня, «выпусціў» умацаванне даляра на 6,5%. У выпадку захавання ранейшай, пераважна даляравай, структуры запасаў (іх агульны аб'ём - $531 млрд) да сакавіка 2019 года яны б павялічыліся прыкладна на 3,8%, адзначыў Bloomberg. Агенцтва патлумачыла, што ЦБ публікуе інфармацыю аб запасах з затрымкай на паўгода, таму больш свежых звестак пакуль няма.

«Гэта эканамічны кошт развязання геапалітычных праблем. Пакуль цяжка меркаваць, ці варта было яно таго. Сёлета былі страты, але гэта доўгатэрміновая інвестыцыя», - цытуе Bloomberg Эліну Рыбакову, намесніцу галоўнага эканаміста Інстытута міжнародных фінансаў.

Як тлумачыць агенцтва са спасылкай на звесткі Goldman Sachs, у рамках стратэгіі дэдалярызацыі, створанай для змяншэння залежнасці ад амерыканскіх санкцый, Расея стала найбуйнейшым уладальнікам рэзерваў у юанях - амаль 70% ад агульнай колькасці ў свеце. Доля разлікаў у еўрах у расейскім экспарце ў Еўразвяз у гадавым вылічэнні павялічылася з 32 да 42%, таксама адзначае агенцтва.

Пры гэтым частку страт праз актывы ў юанях і еўра Расеі кампенсуе рост запасаў золата - летась кошт гэтых запасаў вырас прыкладна на 40%, да $100 млрд. Цяпер на золата прападае самая вялікая доля ў расейскіх запасах з 2000 года.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках