29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ЗША абмяркоўваюць вываз ядзернай зброі з Турцыі

3
У ЗША абмяркоўваюць вываз ядзернай зброі з Турцыі

Вываз ядзернай зброі з авіябазы дэ-факта будзе канцом амерыкана-турэцкага супрацоўніцтва.

У ЗША абмяркоўвалі магчымасць вывезці прыкладна 50 адзінак тактычнай ядзернай зброі з амерыканскай авіябазы Інджырлік у Турцыі. Пра гэта паведамляе РБК-Украіна, спасылаючыся на газету The New York Times.

Як паведамляецца, прадстаўнікі Дзярждэпу і Мінэнэрга ЗША на мінулым тыдні абмяркоўвалі гэтае пытанне. Адзначаецца, што фактычна гэтая зброя апынулася ў закладніках у прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Таіпа Эрдагана – яе вываз з авіябазы дэ-факта будзе канцом амерыкана-турэцкага супрацоўніцтва.

"Я думаю, гэта ўпершыню, калі краіна з ядзернай зброяй ЗША літаральна абстрэльвала артылерыяй амерыканскія сілы", – заявіў на мінулым тыдні Джэфры Люіс з некамерцыйнай арганізацыі James Martin Center, якая вывучае пытанні нераспаўсюджвання.

Нагадаем, праз ваенную аперацыю Турцыі ў Сірыі прэзідэнт Злучаных Штатаў Дональд Трамп абвесціў пра ўвядзенне санкцый. Таксама прэзідэнт ЗША заявіў, што ён павялічыў тарыфы на імпарт сталі з Турцыі на 50 адсоткаў і прыпыніў перамовы пра гандаль з Анкарой.

Адзначым, афіцыйны прадстаўнік прэзідэнта Турцыі Ібрагім Калын заявіў, што Турцыя не мае намеру спыняць правядзенне ваеннай аперацыі ў Сірыі да таго часу, пакуль вайскоўцы рэспублікі не дасягнулі пастаўленых задачаў.

Дадамо, Турцыя пачала ваенную аперацыю ў Сірыі з назвай "Крыніца міру". Аперацыя скіраваная супраць курдскай групоўкі YPG ("Атрады народнай самаабароны"), якую Турцыя ўважае тэрарыстычнай арганізацыяй, а таксама курдскіх Сірыйскіх дэмакратычных сілаў (СДС), створаных і фінансаваных ЗША для барацьбы з ІД. Турэцкае кіраўніцтва зацікаўленае ў стварэнні на поўначы Сірыі буфернай зоны, якая павінна стаць ахоўным поясам для турэцкай мяжы, дзе ў выпадку поспеху плануецца размясціць 2 млн сірыйскіх бежанцаў з Турцыі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках