29 сакавiка 2024, Пятніца, 5:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэмпературныя рэкорды зафіксаваныя амаль па ўсёй Беларусі

3
Тэмпературныя рэкорды зафіксаваныя амаль па ўсёй Беларусі

У Менску такога цёплага надвор'я не было за 103 гады назіранняў.

На метэастанцыях ва ўсіх абласцях Беларусі, акрамя Берасцейскай, 14 кастрычніка былі зафіксаваныя тэмпературныя рэкорды, адзначае «Радыё Свабода» са спасылкай на БелаПАН.

У Менску такога цёплага надвор'я 14 кастрычніка не было за 103 гады назіранняў – максімальная тэмпература паветра дасягнула +22,4°С. Папярэдні рэкорд фіксавалі ў 1993 годзе – тады было +20,5°С.

У Гомелі і Магілёве новыя рэкорды адпаведна +23,7°С і +22,8°С (у 1993-м было 23,5 і 19,8), у Гародні – +21,5°С (у 2000-м было 20,5), у Віцебску – +21,5°С (у 2018-м было 17,8).

Цяплей за ўсё ў Беларусі ў гэты дзень у 2019 годзе было ў Брагіне – ажно 24,8°С. Але там рэкорд не пабіты: у 1993 годзе 14 кастрычніка там адзначалі 24,9°С. У цэлым па краіне рэкорд цяпла ў гэты дзень – 26,4°С у Лельчыцах у 1993 годзе.

Халадней жа за ўсё па краіне было ў Лынтупах – толькі 19,5°С. Але рэкорд цяпла там усталяваны – раней у гэты дзень цяплей за ўсё было ў 2018-м з 18,5°С.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках