20 красавiка 2024, Субота, 5:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эканаміст: Дзяржава палезла ў агароды беларусаў

23
Эканаміст: Дзяржава палезла ў агароды беларусаў
МІХАІЛ ЗАЛЕСКІ

І знайшла там багацце.

Прыкладна кожны дзясяты зароблены жыхарамі вёсак рубель – прадукт натуральнай гаспадаркі. То бок вы збіраеце грыбы, ягады ці капаеце бульбу ў гародзе, а дзяржава потым усе падлічвае як прыбытак уласнай гаспадаркі і рапартуе аб росце якасці жыцця. Як тое выглядае статыстычна, аналізуе экспэрт праграмы «Асабісты капітал» на «Белсаце» Міхал Залескі.

Даўнейшыя людзі жылі з таго, што самі рабілі, знаходзілі ці ўпалёўвалі. Цяпер іншыя часы, грошы – на першым месцы, і гэта спакою людзям не дае. Зарабіць не ў кожнага атрымліваецца па патрэбе, а жыць мусіш, ды не адзін, а найчасцей сям’ёю. Але ж і аднаму трэба нейкую гаспадарку весці: на нечым спаць, на нечым гатаваць. З якіх рэсурсаў народ жывіцца?

Як і заўсёды, зірнём спачатку на праблему вачыма дзяржаўнага кіраўніцтва. «А што там у нас з рэсурсамі хатніх гаспадарак?» – пытаецца яно. У сярэднім усё выдатна, рапартуюць статыстыкі. Кіраўніцтва супакойваецца, і дзякуй Богу.

СКЛАД РЭСУРСАЎ, ШТО МАЮЦЬ ХАТНІЯ ГАСПАДАРКІ; У РАЗЛІКУ НА 1 ГАСПАДАРКУ

За палову года прырост някепскі, ажно на 8 %. Але зусім не таму, што прадукцыйнасць працы на 16 % вырасла, нічога з ёй не адбылося, проста выбары скора. Але сума не ўражвае.

Сярэдняя сямʼя – няхай сабе тры чалавекі; то атрымліваецца па 440 рублёў на нос на ўсё пра ўсё. Хаця бальшыня і такому была б рада, ды хто ж ім дасць.

Акрамя таго грошы гэта не проста сярэднія, а статыстычныя, бо ў структуры прыбыткаў і бульбіна, і грыб лясны майстрамі калькуляцыі ў грошы пераведзены.

СТРУКТУРА РЭСУРСАЎ, КАТОРЫЯ МАЮЦЬ ГАСПАДАРКІ, 2018

На першы погляд здаецца, што ў ХХІ стагоддзі натуральная гаспадарка нарэшце здала свае пазіцыі, але гэта статыстычная ілюзія.

Бо тыя 5 натуральных працэнтаў спажываюць не ў Менску і не багатыя семʼі. Да таго ж, асабісты досвед падказвае, што ўлік вырабленага на лецішчах і розных незарэгістраваных гародах вельмі прыблізны, калі ён наагул ёсць.

Каб у тым пераканацца, параўнаем долю натуральнай прадукцыі ў рэсурсах больш і менш заможных гаспадарак, як яны падзеленыя Белстатам.

ДОЛЯ САМАСТОЙНА ВЫРАБЛЕНЫХ ПРАДУКТАЎ У СКЛАДЗЕ РЭСУРСАЎ ГАСПАДАРКІ, %

Па багатых статыстыку не публікуюць, таму параўноўваем бедных з сярэднімі паказнікамі па краіне. Відовішча прымушае задумацца.

Бедныя залежаць ад уласнай вытворчасці значна мацней, чым сярэдняя сямʼя, па-другое, уявіце сабе, што вы пазбавіліся кожнага 12-га рубля ў бюджэце і, нарэшце, лішні працоўны час здароўя не прыбаўляе.

Гарадская жанчына дзве гадзіны за дзень на гаспадарку траціць, а вясковая – чатыры. Дзеля таго, што ў вёсцы кожны 10-ы рубель на жыццё – уласная прадукцыя.

АДРОЗНЕННЕ РЭСУРСАЎ ГАРАДСКІХ І ВЯСКОВЫХ ХАТНІХ ГАСПАДАРАК

Назіраецца вялікая разбежка рэсурсаў, што маюць хатнія гаспадаркі ў сярэднім па краіне і ў Менску. Не меншая дыстанцыя і паміж горадам і вёскаю.

Камсамольцы некалі спявалі: «Цукар, соль, запалкі, кнігу ў кожны дом. Умацуем змычку гораду з сялом». І бачыце, кнігі неяк гістарычна самі адпалі, а на астатняе, мяркуючы па ўсім, асноўнай масе сялян хапае.

Такім чынам, перад кожнаю сямʼёю выбар: альбо ашчаджаць і ўкладвацца ў наяўны рэсурс, альбо той рэсурс нарошчваць. Даўней панавала першая стратэгія, цяпер усё больш людзей схіляецца да другой. Галоўнае – быць паслядоўным. Поспехаў.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках