20 красавiка 2024, Субота, 15:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча пабудуе Цэнтральны камунікацыйны порт

Польшча пабудуе Цэнтральны камунікацыйны порт

Порт паміж Варшавай і Лоддзю аб'яднае паветраны, аўтамабільны і чыгуначны транспарт рэгіёну.

Урад Вялікабрытаніі гатова ўкласці 100 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў у фінансаванне будаўніцтва Цэнтральнага камунікацыйнага порта паміж Варшавай і Лоддзю, які аб'яднае паветраны, аўтамабільны і чыгуначны транспарт рэгіёну, паведамляе «Радыё Польшча».

Менш чым за 40 км ад сталіцы плануецца пабудаваць аэрапорт «Салідарнасць» для абслугоўвання 45 мільёнаў пасажыраў у год і сучасны чыгуначны вузел.

У той жа час ЕЗ падаў Польшчы блізу 2 млн еўра для інвестыцый у развіццё чыгункі ў Сілезію. Плануецца будаўніцтва 140 км новай чыгункі Варшава-ЦКП-Лодзь, на якой цягнікі будуць рухацца з хуткасцю да 250 км/г. Гэта дазволіць дабрацца са сталіцы ў аэрапорт ЦКП за 15, а з Лодзі - за 25 хвілін.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках