24 красавiка 2024, Серада, 6:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: у Гародні ў кастрычніку заквітнелі каштаны, дзьмухаўцы і незабудкі

4
Фотафакт: у Гародні ў кастрычніку заквітнелі каштаны, дзьмухаўцы і незабудкі
ФОТА: АРЦЁМ ДУМЧАЎ

Позняе квітненне раслін звязанае з варункамі надвор'я.

У Гародні ў сярэдзіне кастрычніка зацвілі каштаны, дзьмухаўцы і незабудкі. Позняе красаванне раслін звычайна звязанае з умовамі надвор'я. Што тычыцца каштана, то тут прычынай могуць быць хваробы дрэў, перагрэў глебы праз асфальт, блізка размешчаныя камунікацыі або святло ад ліхтароў уначы, паведамляе tut.by.

Каштаны квітнеюць на вуліцах Карла Маркса і Свярдлова. А стакроткі і жоўтыя дзьмухаўцы можна ўбачыць на клумбах горада.

ФОТА: АРЦЁМ ДУМЧАЎ
ФОТА: АРЦЁМ ДУМЧАЎ

Сярэдзіна кастрычніка радуе гарадзенцаў незвычайна цёплым надвор'ем. Так, у панядзелак, 14 кастрычніка, слупок тэрмометра паказваў 20 градусаў цяпла. Добрае надвор'е захаваецца і ў найбліжэйшыя дні. Магчыма, расліны проста «пераблыталі» поры года. Але з'ява гэтая недаўгавечная - да першых замаразкаў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках