24 красавiка 2024, Серада, 8:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейцы знеслі ў знак пратэсту бюст Пуціну на Байкале

16
Расейцы знеслі ў знак пратэсту бюст Пуціну на Байкале
АРХІЎНЫЯ ФОТА LENTA38.COM

Бюст быў усталяваны нядаўна.

Нядаўна ўсталяваны на Байкальскай выспе бюст прэзідэнта Уладзіміра Пуціна павезлі з Альхон. Гэтым мясцовыя жыхары выказалі нязгоду з прысудам былому мэру Альхонскага раёна Сяргею Капылову, паведаміла выданне «Сібір. Рэаліі».

У канцы жніўня ў пасёлку Хужыр на Альхоне актывісты ўсталявалі бюст Пуціну. Так яны хацелі звярнуць увагу кіраўніка расейскай дзяржавы на абмежаванне сваіх правоў і тое, што ягоныя даручэнні не выкананыя. Бюст быў узняты на пастамент, на якім было напісана «Гарант Канстытуцыі» і «Свабоду Капылову».

Удзельнікі ўсталявання скульптуры казалі, што бюст будуць выкарыстоўваць для наўпроставых зваротаў жыхароў Альхонскага раёна да Уладзіміра Пуціна, бо іншых шляхоў дамагчыся таго, каб іх пачулі, у актывістаў не засталося.

30 верасня тысяча жыхароў Іркуцкай вобласці выйшла на мітынг у падтрымку экс-мэра Альхонскага раёна Сяргея Капылова. Удзельнікі акцыі пратэставалі супраць прысуду Капылову паводле крымінальнай справы аб перавышэнні службовых паўнамоцтваў.

У ліпені больш за 300 жыхароў Іркуцкай вобласці выйшлі на мітынг у абарону асуджанага мэра Альхонскага раёна Сяргея Капылова. Ён атрымаў тры гады калоніі за перавышэнне службовых паўнамоцтваў. Аднак мясцовыя жыхары мяркуюць, што экс-чыноўнік патрапіў за краты праз «будаўніцтва доўгачаканай дарогі».

Паводле версіі следства, падчас рэканструкцыі трасы ён аддаў дарожнікам у арэнду федэральныя зямлі, хоць не валодаў такімі паўнамоцтвамі, бо тэрыторыя належала нацыянальнаму парку. Мясцовыя жыхары пацвярджаюць, што побач з прыбайкальскім нацыянальным паркам даўно жывуць людзі, а праз расейскія законы іх «фактычна, пазбавілі права на жыллё».

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках