29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заробак $ 150: Як жывуць пасля «глыбокай інтэграцыі» з Расеяй

10
Заробак $ 150: Як жывуць пасля «глыбокай інтэграцыі» з Расеяй
ФОТА: SB.BY

Што стала з эканомікай непрызнаных «рэспублік».

8 снежня Беларусь і Расея збіраюцца падпісаць «дарожныя карты» і пачаць глыбокую інтэграцыю ў рамках «саюзнай дамовы». Глядзім, як жывуць на тэрыторыях, якія альбо сталі часткай Расеі, або прайшлі праз глыбокую інтэграцыю, паведамляе «Радыё Свабода».

Крым

«У Расеі заробкі вышэйшыя», – такое часта можна пачуць ад грамадзянаў Беларусі. Калі браць сярэдні заробак у краіне, гэта сапраўды так. Але ў Маскве і Санкт-Пецярбургу атрымліваюць удвая, а то і ўтрая больш, чым у некаторых рэгіёнах. Напрыклад у тых, якія калісьці былі не ў складзе Расеі.

Паводле звестак эканамістаў, у Крыме зніжаецца ўзровень вытворчасці ў сельскай гаспадарцы, як і сумы падатку на прыбытак з прадпрыемстваў. Напрыклад, ураджай бульбы ў параўнанні з 2013 годам знізіўся ў 5 разоў, сланечніку – у 2,5 разы.

Абхазія

Не прызнаную міжнароднай супольнасцю «рэспубліку» Абхазія ў канфлікце 2008 года з Грузіяй падтрымала Расея. У лістападзе 2014 года Уладзімір Пуцін і кіраўніцтва Абхазіі дамовіліся пра «цесную інтэграцыю». Цяпер заробак у Абхазіі ў раёне 200 даляраў (паводле паведамленняў афіцыйных уладаў на канец 2018 года).

Афіцыйныя паведамленні абхаскай улады не заўсёды супадаюць з рэальнасцю. Паводле інфармацыі журналістаў, лекар у Абхазіі атрымлівае блізу 170 даляраў за месяц.

Дакладных звестак пра беспрацоўе ў Абхазіі няма, але ў 2014 годзе журналісты пісалі пра ўзровень беспрацоўя 72%. Паводле афіцыйных звестак на 2017 год, працуюць 42 тысячы пры насельніцтве 243 тысячы чалавек.

У 2018 годзе ўласныя прыбыткі бюджэту Абхазіі – гэта блізу 50 мільёнаў даляраў. Асноўная даходная частка бюджэту – дапамога з боку Расеі.

Паўднёвая Асеція

Не прызнаная міжнароднай супольнасцю Паўднёвая Асеція не першы раз дэкларуе намер увайсці ў склад Расеі. 6 жніўня пра гэта чарговы раз заявіў «кіраўнік» гэтай непрызнанай «рэспублікі» Анатоль Бібілаў.

Афіцыйных звестак пра сярэдні заробак у Паўднёвай Асеціі няма, але, паводле паведамленняў журналістаў, ён складае 150–200 даляраў.

У 2017 годзе 89,6% даходнай часткі бюджэту Паўднёвай Асеціі – гэта дапамога з боку Расеі. Сама непрызнаная «рэспубліка» зарабіла толькі 11,4%. Асноўны гандлёвы партнёр Паўднёвай Асеціі – Расея, але экспарт тавараў туды зніжаецца (на 4,6% з 2017 да 2018 года).

Прыднястроўе

Непрызнанае Прыднястроўе цяпер выкарыстоўвае сцяг Расеі як другі дзяржаўны, з сакавіка 2014 года «вярхоўная рада» Прыднястроўя просіць прыняць сваю тэрыторыю ў склад Расеі, але гэтага пакуль не адбылося.

Глыбокая інтэграцыя паміж гэтай тэрыторыяй і Расеяй ідзе з 1990-х гадоў. У 2006 годзе Прыднястроўе правяло рэферэндум пра далучэнне да Расеі. За гэта, паводле афіцыйных звестак, прагаласавалі 97% выбарнікаў.

Сярэдні заробак у Прыднястроўі, паводле афіцыйных уладаў, – 275–280 даляраў. Афіцыйны ўзровень беспрацоўя – 2,5–3%.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках