24 красавiка 2024, Серада, 21:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NEXTA: Прапаршчык МНС спрабаваў распілаваць баявы снарад балгаркай

91
NEXTA: Прапаршчык МНС спрабаваў распілаваць баявы снарад балгаркай
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Інцыдэнт адбыўся ў Старадарожскім раёне.

Паважаць родную беларускую мову прэс-службу МНС мы ўжо нібыта навучылі, а вось паважаць права грамадзянаў на свабоду інфармацыі – пакуль з пераменным поспехам. Яна па-ранейшаму хаваецца, асабліва калі тычыцца здарэнняў з асабістым складам, паведамляе тэлеграм-канал NEXTA.

Ды яшчэ такіх, як учора ўвечары, 11 кастрычніка, у Старадарожскім раёне Менскай вобласці. Прафесійны выратавальнік МНС, камандзір аддзялення ПАВП у вёсцы Палажэвічы прапаршчык Манько знайшоў недзе баявы снарад і надумаў... разрэзаць яго балгаркай! Фінал трохі прадказальны – супрацоўнік МНС загінуў на месцы. У справе разбіраецца следства.

Прызнацца, мы да апошняга не верылі, што прафесійны выратавальнік мог так зрабіць, але, на жаль, – інфармацыя пацверджаная. Спачуванні родным і блізкім загінулага.

Напісаць каментар 91

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках