20 красавiка 2024, Субота, 15:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы разгадалі таямніцу скарбаў піраміды фараона Снофру

Навукоўцы разгадалі таямніцу скарбаў піраміды фараона Снофру

Яна хвалявала археолагаў з 1838 года.

Кажучы пра пахаванні егіпецкіх фараонаў, ніяк нельга абысці ўвагай знакаміты горад мёртвых Дахшур (або Дашур). Гэта некропаль, які стаў месцам апошняга прыстанку валадарных асобаў Егіпта і іх нобіляў часоў Старажытнага і Сярэдняга царстваў. Дахшур знаходзіцца на заходнім беразе Ніла і змяшчае ў сабе адны з найважнейшых пахавальных збудаванняў Егіпта таго часу. Найбольшую ж цікавасць археолагаў выклікаюць дзве піраміды, якія належаць фараону з імем Снофру, заснавальніку 4 дынастыі, піша klady.info.

Яшчэ ў XVII–XVIII стст. адной з пірамідаў Снофру зацікавіліся розныя вандроўцы, якія трапілі ў некропаль. Часта яе называюць ромбападобнай пірамідай (таксама, у залежнасці ад крыніцаў, яна мае назву «ламанай» або «зрэзанай»). Гэтае архітэктурнае збудаванне знаходзіцца на поўдні Дахшура і даволі добра захавалася для свайго часу. Упершыню пазнаёміцца з таямніцамі збудавання атрымалася ў 1838 годзе. Менавіта тады ў піраміду змаглі трапіць знакамітыя егіптолагі Джон Ша Пэрынг і Рычард Вайс. Навукоўцы змаглі стварыць дакладную планіроўку егіпецкай пабудовы, аднак яны так і не здолелі адшукаць каштоўнасці, якія былі пахаваныя разам з валадаром.

Даследнікі пакінулі спробы разгадаць таямніцу піраміды Снофру больш, чым на 50 гадоў. Толькі ў канцы XIX стагоддзя (1894–1895 гг.) французскі археолаг Жак дэ Морган вярнуўся да даследавання дзіўнай памяткі старажытнасці. Ён змог часткова расчысціць загадкавую піраміду, аднак вялікага плёну гэта не прынесла. Пошукі скарбаў Снофру не мелі поспеху. Праз 30 гадоў за даследаванне архітэктурнага будынка ўзялася егіпецкая Служба старажытнасці, якая ў 1945 годзе змагла адшукаць пацверджанне тэорыі, што піраміда сапраўды з'яўляецца стварэннем Снофру. На двух схаваных унутры піраміды блоках знойдзеныя надпісы, у якіх згадваецца імя фараона.

ПЕРШЫ ФАРАОН САМАЙ ВЯЛІКАЙ ДЫНАСТЫІ ЕГІПТА ЧАСОЎ СТАРАЖЫТНАГА ЦАРСТВА – СНОФРУ

Раскопкі былі прадоўжаныя ў 1951–1955 гадах. У гэты час спазнаннем таямніцаў ромбападобнай піраміды заняўся егіпецкі археолаг Ахмед Фахры, які змог дабрацца да памінальнага храма піраміды. Менавіта там, на думку навукоўцаў, павінны былі быць схаваныя розныя дзівосныя артэфакты таго часу. Аднак і тут поспех не спадарожнічаў даследнікам. Археолагі мяркуюць, што скарбы піраміды былі скрадзеныя рабаўнікамі яшчэ ў старажытныя часы.

Другой пірамідай, якую навукоўцы адносяць да часоў кіравання Снофру, з'яўляецца паўночная піраміда. Таксама ў асобных крыніцах яна згадваецца пад назвай «ружовай» ці «чырвонай» піраміды. Як і ў выпадку з ромбападобнай пірамідай, упершыню за вывучэнне паўночнай узяўся дуэт даследнікаў Пэрынг-Вайз у сярэдзіне XIX стагоддзя. Аднак сур'ёзныя адкрыцці прыйшлі толькі ў канцы XX стагоддзя, калі ў 1980 годзе за вывучэнне ўзяўся Нямецкі археалагічны інстытут. Нямецкія археолагі змаглі адшукаць абліцоўванне, якое захавалася на пяці пластах усходняга фасада. Акрамя таго, пазней былі знойдзеныя асобныя часткі пірамідону з турскага вапняку, які з'яўляецца адзіным у сваім кшталце для пірамідаў таго часу. На жаль, навукоўцы і тут не здолелі адшукаць ніякіх слядоў скарбаў фараона Снофру, а таму ім давялося здавольвацца толькі гістарычнымі фактамі, захаванымі ў пірамідах.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках