25 красавiка 2024, Чацвер, 8:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брытанка знайшла скарб, які можа належаць сям'і Шэкспіра

3
Брытанка знайшла скарб, які можа належаць сям'і Шэкспіра

Падзея адбылася ў графстве Уорыкшыр.

Брытанская пенсіянерка Сью Кілверт зрабіла вельмі цікавую знаходку. Падчас прагулкі з металашукальнікам па сядзібе Шэкспір-Хол 66-гадовая англічанка выявіла старадаўні пярсцёнак, які, паводле здагадак гісторыкаў, мог належаць вядомаму пісьменніку Уільяму Шэкспіру, паведамляе klady.info.

Падзея адбылася ў графстве Уорыкшыр, дзе і размешчаная сядзіба Шэкспір-Хол. Некалі гэтая тэрыторыя належала сямейству геніяльнага брытанскага пісьменніка, а таму нядзіўна, што скарбашукальнікі імкнуцца прагуляцца тут з металашукальнікамі. Але ўдача ўсміхнулася толькі пенсіянерцы Сью Кілверт.

Пры гэтым пярсцёнак знаходзіўся досыць неглыбока. Брытанцы спатрэбілася пракапаць усяго 20 сантыметраў грунту перш, чым знаходка апынулася ў яе ў руцэ.

Праўда спачатку жанчына не паверыла ў свой поспех. Ды і пярсцёнак быў настолькі невялікім, што, здавалася, мог належыць дзіцяці.

Аднак знаходка аказалася не з простых. Яна была залатой, а на ўнутраным баку меўся надпіс: «Праўда не здраджвае». Такія пярсцёнкі былі вельмі папулярныя ў тутэйшых месцах у XV-XVII стагоддзя.

Таму пенсіянерка наважыла апавясціць пра сваё адкрыццё работнікаў музея, якія і забралі артэфакт на экспертызу. Цяпер жанчыне застаецца чакаць заканчэння даследавання, якое і пакажа, ці належыў пярсцёнак сям'і Уільяма Шэкспіра.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках