25 красавiка 2024, Чацвер, 17:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сталі вядомыя падрабязнасці надзвычайнага здарэння на «Дажынках» у Барысаве

8
Сталі вядомыя падрабязнасці надзвычайнага здарэння на «Дажынках» у Барысаве
Иллюстрационное фото

«Хуткая» забрала некалькі чалавек.

На «Дажынках» у Барысаве адбылося надзвычайнае здарэнне: моцны вецер перакуліў гандлёвы намёт. Паводле апошняй інфармацыі, пацярпелі пяць чалавек.

Як распавялі tut.by ў прэс-службе МНС, каля «Барысаў-Арэны» ветрам перакуліла палатку.

Прэс-сакратарка Міністэрства аховы здароўя Юлія Барадун удакладніла, што пацярпелі 5 чалавек (першапачаткова паведамлялася пра трох пацярпелых).

ФОТА: TWITTER МНС БЕЛАРУСІ

- Двух жыхароў Менска транспартуюць у РНПЦ траўматалогіі і артапедыі. У Барысаўскую бальніцу медыкі даставілі дваіх мясцовых жыхароў. Яшчэ адна жанчына пасля аказання медыцынскай дапамогі адпраўлена на амбулаторнае лячэнне, - удакладніла Юлія Барадун.

Сёння ў Барысаве праходзяць абласныя «Дажынкі». Hакануне на суботу сіноптыкі праз моцны вецер абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі.

«12 кастрычніка ўначы па паўночным захадзе, удзень на большай частцы тэрыторыі рэспублікі чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с», - папярэдзіў Белгідрамет Мінпрыроды.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках