18 красавiка 2024, Чацвер, 9:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У гонар лаўрэаткі Нобеля Вольгі Такарчук у Кракаве пасадзяць лес

2
У гонар лаўрэаткі Нобеля Вольгі Такарчук у Кракаве пасадзяць лес
ВОЛЬГА ТАКАРЧУК
ФОТА: PAP/MACIEJ KULCZYŃSKI

У лесе пасадзяць 25 тысяч саджанцаў дуба, ліпы і бука.

Улады Кракава адзначаць прысуджэнне Нобелеўскай прэміі ў літаратуры за 2018 год польскай пісьменніцы Вользе Такарчук арыгінальным спосабам, паведамляе «Польскае радыё».

Пад горадам Нова Хута будзе створаны лес пад назвай «Prawiek», назва якога суадносіцца з адной з кніг пісьменніцы - «Правек і іншыя часы».

У лесе пасадзяць 25 000 саджанцаў дуба, ліпы і бука.

Міхал Залеўскі, прэс-сакратар бюро праграмы «Кракаў - горад літаратуры ЮНЕСКА» падкрэсліў:

«Вольга Такарчук у сваіх кнігах, а таксама падчас сустрэч з чытачамі заўсёды падкрэслівала, што тэматыка правоў жывёл, экалагічнага крызісу надзвычай важная не толькі для яе, але і для ўсяго свету».

Пасадка дрэў запланаваная на 29 кастрычніка. Лес, пасаджаны ў гонар пісьменніцы, з'яўляецца ініцыятывай мэра Кракава, гарадской рады ў экалагічных пытаннях.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках