24 красавiка 2024, Серада, 13:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Японіі праз супертайфун «Хагібіс» масава эвакуююць насельніцтва

9
У Японіі праз супертайфун «Хагібіс» масава эвакуююць насельніцтва
ФОТА: REUTERS

Рэкамендацыі эвакуявацца атрымалі 4,2 млн жыхароў.

У Японіі 50 тысячам чалавек загадалі абавязкова эвакуявацца, яшчэ 4,2 мільёнам рэкамендавана эвакуявацца. Пра гэта паведаміў у суботу, 12 кастрычніка, мясцовы тэлеканал NHK. Жыццям гэтых людзей пагражае надыход тайфуну «Хагібіс», у шэрагу прэфектур краіны абвешчаны максімальны, пяты, узровень пагрозы, паведамляе dw.com.

Тайфун дасягне Токіё да вечара суботы, яго наступствы прыкметныя ўжо цяпер. Без святла засталіся 50 тысяч дамоў, два сталічныя аэрапорты спынілі працу, акрамя таго ў Токіё закрытыя метро і чыгуначныя станцыі, не працуюць многія крамы.

Праз моцны вецер у прэфектуры Ціба загінуў адзін чалавек, пяць атрымалі траўмы. Парывы ветру дасягаюць 65 кіламетраў на гадзіну. Скасаваныя матчы чэмпіянату свету ў рэгбі і кваліфікацыя гран-пры Японіі «Формулы-1». Японскія метэаролагі заявілі, што па магутнасці «Хагібіс» параўнальны з тайфунам «Іда», які забраў жыцці больш чым 1200 чалавек у 1958 годзе.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках