25 красавiка 2024, Чацвер, 18:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нафтавае ярмо для Пуціна

2
Нафтавае ярмо для Пуціна

Траціна радовішчаў у Расеі – стратная.

Паводле звестак інвентарызацыі расейскага агенцтва нетракарыстання «Раснетры», здабыча нафты на адным з трох найбуйнейшых нафтавых радовішчаў Расеі будзе стратнай, паведамляе Moscow Times (пераклад – sprotyv.info).

«Раснетры» атрымалі загад правесці інвентарызацыю для ўрада, паведаміў намеснік генеральнага дырэктара Арэст Каспараў расейскай газеце «Ведамасці». Было ацэнена блізу 2700 радовішчаў з сумарнымі запасамі 28,9 млрд тонаў нафты.

Паводле словаў Каспарава, даследаванне буйных радовішчаў паказала, што амаль 600 з іх не будуць эканамічна выгаднымі для распрацоўкі. На стратныя радовішчы прыпадае 5,7 мільярда з 17,2 мільярда тонаў нафты на найбуйнейшых радовішчах Расеі.

Амаль тры чвэрці стратных радовішчаў размешчаныя на расейскім Урале – у багатым на нафту рэгіёне, дзе таксама знаходзіцца больш за 60% прыбытковых радовішчаў.

Міністэрства энэргетыкі чакае, што расейская здабыча нафты пачне зніжацца пасля 2022 года. У цяперашні час нацыянальны аб'ём здабычы складае 11,3 млн бараляў за дзень.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках