19 красавiка 2024, Пятніца, 21:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Конга разбіўся прэзідэнцкі самалёт

У Конга разбіўся прэзідэнцкі самалёт
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

На борце былі расейцы.

У Конга пацярпеў катастрофу вайскова-транспартны самалёт Ан-72, на борце якога знаходзіліся некалькі грамадзян Расеі. Гэтую інфармацыю «Інтэрфаксу» пацвердзіла прадстаўніца расейскай дыпламатычнай місіі ў краіне. З паведамлення агенцтва Reuters, на борце было 8 чалавек. Паводле папярэдніх звестак, усе яны загінулі.

Вядома, што самалёт забяспечваў перавозкі прэзідэнта Конга Фелікса Чысекедзі. Паведамляецца, што на борце маглі знаходзіцца ягоныя ахоўнікі і кіроўца, а таксама чатыры чальцы экіпажа.

У снежні мінулага года ў Дэмакратычнай рэспубліцы Конга разбіўся Ан-26, экіпаж якога складаўся з трох расейцаў. Усе яны загінулі. Тады прычынай катастрофы называлі дрэнны тэхнічны стан самалёта.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках