21 лiстапада 2019, Чацвер, 17:07
Праўда пра «выбары»
Рубрыкі

Памёр першы чалавек, які выйшаў у адкрыты космас

45
Памёр першы чалавек, які выйшаў у адкрыты космас
ФОТА: ТАСС

Аляксею Лявонаву было 85 гадоў.

«Аляксей Архіпавіч памёр у шпіталі імя Бурдэнкі пасля працяглай хваробы», - паведаміла ТАСС памочніца касманаўта Наталля Філімонава.

У 1960 годзе Лявонаў быў залічаны ў першы атрад савецкіх касманаўтаў.

18 сакавіка 1965 года з касмадрома Байканур стартаваў касмічны карабель «Усход-2» з экіпажам у складзе Паўла Бяляева і Аляксея Лявонава. Тады касманаўт першым у свеце пакінуў шлюзавую камеру карабля. У адкрытай касмічнай прасторы ён правёў 12 хвілін 9 секунд.

Другім разам Лявонаў паляцеў у космас у 1975 годзе ў якасці камандзіра касмічнага карабля «Саюз-19». Працягласць палёту склала 5 дзён 22 гадзіны 30 хвілін 51 секунду. Падчас палёту была праведзеная першая ў свеце стыкоўка караблёў дзвюх розных краін (СССР і ЗША).

Двойчы герой Савецкага Саюза.