28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску адкрыецца фотавыстава пра першыя гады незалежнасці Беларусі

У Менску адкрыецца фотавыстава пра першыя гады незалежнасці Беларусі

Выстава адкрыецца 31 кастрычніка.

31 кастрычніка ў менскай прасторы «ZAL#2» адкрыецца фотавыстава «Змена», на якой будуць пададзеныя работы аднаго з самых выбітных фотажурналістаў у гісторыі Беларусі - Сяргея Брушко, паведамляе «Белсат».

Фотавыстава дакументальна адлюстроўвае эпахальны перыяд у гісторыі Беларусі канца 1980-х - пачатку 1990-х: час Перабудовы і першых гадоў незалежнасці, час свабоды і перамен. Яе адкрыццё прымеркаванае да 30-годдзя падзення Бэрлінскага мура і праходзіць пры падтрымцы пасольства ЗША ў Менску.

ФОТАЗДЫМКІ СЯРГЕЯ БРУШКО

Сяргей Брушко працаваў фотакарэспандэнтам у моладзевай газеце «Чырвоная змена», фатаграфіі са старонак якой і будуць прадстаўленыя на выставе. У яго здымках задакументаваныя гістарычныя выклікі, з якімі сутыкнулася Беларусь: эканамічны крызіс, мітынгі і страйкі працоўных, наступствы аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

ФОТАЗДЫМКІ СЯРГЕЯ БРУШКО

Хоць фатаграфіі Сяргея часцяком сфакусаваныя на сацыяльных праблемах і гістарычна пераломных момантах, галоўныя іх героі - звычайныя людзі, якім выпала жыць у няпросты час.

Выставы фотамастака праходзілі ў Нямеччыне, Швейцарыі, Беларусі, Ірландыі. Сяргей Брушко памёр у 2000 годзе, пакінуўшы пасля сябе калекцыю дакументальнай фатаграфіі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках