Маршрутка з 14 пасажырамі перакулілася ў Ашмянскім раёне
9- 10.10.2019, 17:47
- 16,877
Кіроўца мікрааўтобуса спрабаваў здзейсніць абгон.
Сур'ёзная аварыя адбылася сёння блізу 15-й гадзіны на трасе Менск-Ашмяны-мяжа Літвы, паведамляе belta.by. Каля вёскі Агароднікаў кіроўца маршрутнага таксі пайшоў на абгон. На сустрэчнай паласе маршрутка сутыкнулася з аўтамабілем «Рэно». Пасля гэтага мікрааўтобус «Мерседэс» вылецеў з дарогі і перакуліўся. У салоне маршруткі знаходзіліся 14 пасажыраў. Двое з іх шпіталізаваныя. Астатнім надаецца медыцынская дапамога.
На месцы працуе следча-аператыўная група. Высвятляюцца ўсе абставіны здарэння.