25 красавiка 2024, Чацвер, 0:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Brutto паказалі новы кліп і анансавалі дакументальны фільм

2
Brutto паказалі новы кліп і анансавалі дакументальны фільм
ФОТА: CHARTER97.ORG/ІВАН МЯЖУЙ

Гурту – 5 гадоў.

Да пяцігоддзя Brutto Сяргей Міхалок і #bruttofamily прапануюць новы кліп і песню «Мельхіёр і Каспар». Здымкі кліпа праходзілі на трэцім з'ездзе #bruttofamily, а рэжысёрам кліпа стаў вялікі сябар Brutto Дзмітрый Аўдзееў, паведамляе tut.by.

– У нас была класная тусоўка, дзе мы нарэшце сабраліся з сем'ямі і сябрамі. Было вельмі весела, займальна, таму што мы ўсе адно па адным засумавалі. Мы рэдка збіраемся вялікай кампаніяй, таму што ўсе занятыя, і да таго ж сабраць усю #bruttofamily практычна немагчыма, таму што наша сям'я вялікая. Таму ў нашай неверагодна сямейнай і вясёлай атмасферы мы нават не заўважалі, што здымаем кліп. У нас не было рэпетыцый і дубляў і час праляцеў вельмі хутка. У прынцыпе, кліп выдатна перадае ўсю атмасферу нашай сустрэчы.

Нягледзячы на тое, што ў Brutto цяпер вымушаны перапынак праз шэраг аб'ектыўных прычынаў, мы заўсёды збіраемся разам на знакавыя канцэрты і фестывалі. Там, дзе мы можам уламіць трошкі цяжкага гучання Brutto і выканаць нашы хіты. Мы ўсе раслі, у прынцыпе, на песнях гурта Ляпіс Трубяцкой, даўно сябруем і апошні тур Ляпіса таксама разам адкаталі. Таму заўсёды з радасцю далучаемся да канцэртаў Ляпіс-98 і адчуваем сябе вельмі гарманічна на гэтых канцэртах. Але не хвалюйцеся – Brutto яшчэ выступіць з паўнавартаснымі канцэртамі ў поўным узбраенні, – падзяліўся эмоцыямі саліст групы Brutto Віталь Гуркоў.

Больш за 500 канцэртаў за 5 гадоў і тысячы гледачоў на канцэртах, 3 паўнавартасныя альбомы і 22 афіцыйныя відэакліпы, трыўмфальнае вяртанне Сяргея Міхалка і Brutto ў Беларусь і запуск праектаў «Ляпіс-98» і «Drezden» – і яшчэ шмат усяго, пра што гледачы змогуць убачыць у дакументальным фільме «Brutto Nostra», прэм'ера якога адбудзецца 8 кастрычніка на ўсіх лічбавых пляцоўках гурта. А таксама для ўсіх прыхільнікаў у Менску ў Voka Cinema by Silver Screen а 19-й адбудзецца адмысловы паказ фільма на вялікім экране.

Каб трапіць на прэм'еру, неабходна зарэгістравацца.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках