29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Берасцейцы атрымалі першыя «лісты шчасця»

19
Берасцейцы атрымалі першыя «лісты шчасця»

Апавяшчэнні атрымліваюць нават тыя людзі, якія згодна з дэкрэтам не з'яўляюцца «дармаедамі».

У першыя дні 2019-га года берасцейцы атрымалі «лісты шчасця». Тычацца яны асоб, унесеных у так званую «базу звестак» грамадзян, не занятых у эканоміцы. У базу патрапілі людзі, якія нават згодна з адпаведным дэкрэтам не павінны ў ёй знаходзіцца, паведамляе «Радыё Рацыя».

Яны павінны самастойна падаваць на разгляд камісіі падставы для выключэння са спісу.

Вядома, што ў так званую «базу звестак» трапіла блізу паўмільёна грамадзян Беларусі. Усіх папярэдне палічылі за незанятых у эканоміцы.

Нагадаем, што беларусы, якія працуюць за мяжой, аўтаматычна трапляюць у «дармаеды». Складаць спісы будуць адмысловыя камісіі, якія працуюць з асабістай інфармацыяй беларусаў.

Не раз заяўлялася аб тым, што «дармаеды» будуць аплачваць і іншыя паслугі, якія субсідуюцца дзяржавай, а «незанятых у эканоміцы беларусаў» палохалі ЛПП.

Нагадаем, што папярэдняя версія «дармаедскага дэкрэта» выклікала масавыя пратэсты, якія экспэрты называюць самымі маштабнымі ў Беларусі з часоў «перабудовы».

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках