29 сакавiка 2024, Пятніца, 4:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Драздах-2 выставілі на продаж адзін з самых незвычайных катэджаў краіны

49
У Драздах-2 выставілі на продаж адзін з самых незвычайных катэджаў краіны
Фото: realt.by

Уласнік нават прыблізна не пазначыў кошт катэджа.

У базах агенцтваў нерухомасці з'явілася новая прапанова - самы незвычайны катэдж у элітным раёне Вяснінцы, больш вядомым як «Дразды-2».

У квартале жыве некалькі дзясяткаў прадстаўнікоў лукашэнкаўскай эліты - ад мільянера Аляксандра Шакуціна да міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча, якім раздалі тут зямельныя дзялянкі амаль дарма.

Аднак сустракаюцца тут і камяніцы бізнэсоўцаў. Некаторыя з іх выкуплялі зямлю ў жыхароў былой вёскі рынкавым коштам. Такія дамы рэдка выстаўляюцца на продаж. Аднак адзін з катэджаў на былой вясковай вуліцы - вуліцы Вяснінцы - усё ж шукае новага гаспадара. Праўда, уласнік нават прыблізна не пазначыў кошт гэтага дома.

Гэты дом вылучаецца сярод іншых незвычайным цёмным фасадам. Мясцовыя жыхары некалькі гадоў таму распавялі «Нашай Ніве», што іх палохае гэты балтыйска-скандынаўскі праект - маўляў, вонкава падобны да крэматорыю. Яны ж адзначалі, што тут жыве сям'я прадпрымальніка, які займаецца ювелірным бізнэсам.

Фото: realt.by

Архітэктарка Аляксандра Баярына высока ацэньвала гэты незвычайны праект дома:

«Сучасныя матэрыялы адпавядаюць форме і кампазіцыі. Нават пры такой змрочнасці станоўча працуе маналітная вобразная развязка аб'ёму як сукупнасці ўсіх даступных погляду элементаў. Усё ідэальна! Калі б яшчэ ўдала выкананы ландшафтны дызайн, праект можна залічыць да найлепшых у краіне».

Як выявілася, унутры дом не менш арыгінальны, чым звонку.

Фото: realt.by

«Архітэктарамі быў абраны стыль эклектыка - злучэнне стылю арт-дэко і хай-тэк. Шматпластовы фасад абкладзены натуральным каменем - лупняком. Усе аздобныя матэрыялы з Італіі: керамаграніт, паркетныя дошкі, антывандальныя вокны, шпалеры», - гаворыцца ў аб'яве. Дарэчы, плошча дома - 450 квадратных мэтраў.

Фото: realt.by
Фото: realt.by
Фото: realt.by
Фото: realt.by
Фото: realt.by
Фото: realt.by
Фото: realt.by
Фото: realt.by
Фото: realt.by
Напісаць каментар 49

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках