20 красавiка 2024, Субота, 10:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ці можа пячонка аднавіцца сама, калі не жлукціць?

11
Ці можа пячонка аднавіцца сама, калі не жлукціць?

Важная інфармацыя пасля свят.

Ці можа пячонка аднавіцца сама, калі не піць?

Так, можа, кажа Павел Агурцоў, доктар медыцынскіх навук, прафесар, кіраўнік цэнтра вывучэння пячонкі РУДН, піша aif.by.

«Калі не пройдзены пункт невяртання, ніколі не позна кінуць піць. Калі чалавек дапіўся да атакі вострага алкагольнага гепатыту, гэта небяспечна - смяротнасць пры гэтым захворванні вельмі высокая, яна дасягае 70%», - адзначае экспэрт.

Са слоў Агурцова, калі няма гепатыту, нават на пачатковых стадыях цырозу можна даць магчымасць печані аднавіцца. «Не трэба ёй замінаць ні бессістэмна і бескантрольнымі прыёмамі лекаў, ні пераяданнем. Патрэбна пажыццёвая безалкагольная дыета. Праблемы вельмі хутка вяртаюцца, калі парушаецца безалкагольны рэжым пры хваробах пячонкі. Пячонка можа крыху аднавіцца, але гэта паляпшэнне вельмі лёгка можна звесці на нуль, парушыўшы строгую безалкагольную дыету», - тлумачыць Агурцоў.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках