24 красавiка 2024, Серада, 2:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як мытня прысабечвае сотні пасылак беларусаў за месяц

65
Як мытня прысабечвае сотні пасылак беларусаў за месяц

Раскрытая схема, пасля якой тавар раствараецца ў паветры.

Падпісант тэлеграм-канала «Баста» апавёў, як мытнікі незаконна прысабечылі ягоную пасылку. Паводле ягоных словаў, такіх выпадкаў – сотні за месяц. Вось, што ён нам піша:

– Замовіў у Вялікай Брытаніі 2 DVD з калекцыйнымі выданнямі класічных фільмаў жахаў 90-х гадоў (дыскі, саўндтрэк і буклет). Пасылка прыходзіць на мытню MINSK PI 2 і... скіравалася на ручны дагляд. Пасля месяца чакання высвятляю, што скрынкі выявілі і перадалі на экспертызу ў Рэспубліканскую камісію прадухілення прапаганды парнаграфіі, гвалту і жорсткасці. Пастанову пра гэта прыняў кіраўнік аддзела мытных аперацый і кантролю №2 Менскай рэгіянальнай мытні Арлоўскі Міхаіл Уладзіміравіч.

Вывучыў усе артыкулы, параіўся з юрыстам: фільмы не ўнесеныя ў рэестр забароненай да распаўсюджвання на тэрыторыі Беларусі прадукцыі.

Мытня пастанавіла інакш. З адказу вынікае, што, згодна з пунктам 2 артыкула 19 Сусветнай паштовай канвенцыі (там увогуле размова пра «абмен зачыненымі дэпешамі з вайсковымі часткамі», да справы дачынення не мае), адпраўленне прызнанае забароненым. Далей пачынаецца клаўнада. Мытня дае пошце роўна тры гадзіны (!!!) на вяртанне пасылкі ў краіну адпраўкі. Гэта, вядома ж, немагчыма. Пошта паведамляе пра гэта і вяртае пасылку на мытню. Мытня забірае яе і захоўвае незразумела навошта яшчэ тры дні. Пасля гэтага тавар проста знікае, раствараецца ў паветры.

Пасля размоваў з прадстаўнікамі РУП «Белпошта», высвятляецца, што паводле такой схемы мытні вяртаюцца і потым знікаюць сотні пасылак: фільмы, гульні, тэхніка, усё, што спадабаецца мытнікам падчас ручнога надгляду пакетаў. Статыстыку падала намесніца кіраўніка вытворчасці апрацоўкі і перавозкі пошты Дэрбан Тамара Васільеўна. Куды і, галоўнае, каму дастаюцца гэтыя тавары – невядома.

Напісаць каментар 65

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках