28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Шарэнда: Галоўная задача - вярнуць скрадзенае права ўдзелу ў выбарах

4
Андрэй Шарэнда: Галоўная задача - вярнуць скрадзенае права ўдзелу ў выбарах
АНДРЭЙ ШАРЭНДА
ФОТА: «НАША НІВА»

Рэжым спрабуе нейтралізаваць тых палітыкаў, якія ўяўляюць рэальную пагрозу.

Актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» з Берасця Андрэй Шарэнда пракаментаваў прэс-службе БНК вылучэнне Мікалая Статкевіча ў кандыдаты ў прэзідэнты.

- Адзіны кандыдат ад апазіцыі - міф, які, як правіла, гуляў на руку ўладам. Адзінага кандыдата не было на выбарах у Сербіі і ва Украіне, якія часта прыводзілі ў якасці прыкладу пераменаў для Беларусі. Адзінага кандыдата не было на выбарах 2010 года ў нас, і кампанія, якая прайшла тады, стала самай яскравай і запамінальнай. Ні ў 2001, ні ў 2006 на вуліцы не выходзіла так шмат людзей, а страх рэжыму не быў такім моцным.

Нам патрэбны не адзіны кандыдат, якога могуць кантраляваць улады, а моцны кандыдат, які можа перамагчы на выбарах і абараніць сваю перамогу пасля іх правядзення. Мікалай Статкевіч адказвае гэтым патрабаванням - таксама, як і шэраг іншых лідараў БНК. Мы бачым, што рэжым спрабуе нейтралізаваць тых палітыкаў, якія ўяўляюць рэальную пагрозу для Лукашэнкі, таму цяпер галоўная задача - вярнуць незаконна скрадзенае ў іх права ўдзелу ў выбарах, - адзначыў Андрэй Шарэнда.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках