20 красавiка 2024, Субота, 16:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Портнікаў: Пагадненне, падпісанае грэцкім ды македонскім прэм'ерамі, творыць цуды

4
Портнікаў: Пагадненне, падпісанае грэцкім ды македонскім прэм'ерамі, творыць цуды
ВІТАЛІЙ ПОРТНІКАЎ
ФОТА: FACEBOOK.COM

Пагадненне пасварыла РФ з Македоніяй і Грэцыяй. І гэта не канец.

Пагадненне аб змене канстытуцыйнай назвы Рэспублікі Македоніі прычынілася да адстаўкі самага прарасейскага з міністраў цяперашняга ўрада Грэцыі - міністра абароны Панаса Камэнаса, напісаў на сваёй старонцы ў Facebook палітычны аглядальнік Віталь Портнікаў.

Журналіст адзначыў, што Камэнас вядомы сваімі сімпатыямі да прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна і нянавісцю да адзінай Еўропы. Разам з Камэнасам сыдуць ягоныя паплечнікі з папулісцкай правай партыі "Незалежныя грэкі".

"Пагадненне, падпісанае грэцкім ды македонскім прэм'ерамі Алексісам Цыпрасам і Зоранам Заевым, наогул творыць цуды. Гэтае пагадненне ўжо пасварыла Расею з Македоніяй і маргіналізавала прарасейскія сілы ў гэтай краіне. Былы лідар гэтых сіл і былы прэм'ер Нікола Груеўскі, які праслухоўваў палову краіны і ладзіў брыфінгі проста ў двары расейскай амбасады ў Скоп'і, наогул збег у Вугоршчыну, каб не сядзець за карупцыйныя злачынствы", - распавёў Портнікаў.

Ён дадаў, што пагадненне таксама пасварыла Расею з Грэцыяй і "выкрыла шпіёнскую сетку Масквы ў гэтай краіне".

"Яно пасварыць Расею з Эладскай праваслаўнай царквой, на герархаў якой Масква наважыла паўплываць дзеля барацьбы царквы з пагадненнем. А цяпер яна прывяла да расстання Цыпраса з Камэнасам. І гэта яшчэ не канец", - падкрэсліў палітычны аглядальнік.

2 чэрвеня 2018 года прэм'ер-міністры Македоніі і Грэцыі абвясцілі, што новай канстытуцыйнай назвай Рэспублікі Македоніі стане "Паўночная Македонія". Дамоўленасць прывіталі ў NАТО і Еўрапейскай уніі.

Прэзідэнт Македоніі Георге Іванаў адмовіўся падпісваць пастанову ўрада краіны аб перайменаванні, але парламент здалеў пераадолець ягонае вета.

30 верасня перайменаванне краіны падтрымалі на кансультацыйным рэферэндуме 91,46% тых, хто ўзяў у ім удзел, па падліку 100% бюлетэняў. Аднак прыход склаў 36,91% пры неабходным мінімуме 50%.

19 кастрычніка парламент Македоніі большасцю галасоў падтрымаў змены да канстытуцыі, якія патрэбныя для перайменавання краіны ў Паўночную Македонію. 3 снежня зацвердзіў тэкст паправак. 11 студзеня 2019 года парламент зацвердзіў новы тэкст канстытуцыі, з папраўкамі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках