23 красавiка 2024, aўторак, 15:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адпрацаванае ядзернае паліва БелАЭС будзе захоўвацца ў Беларусі

52
Адпрацаванае ядзернае паліва БелАЭС будзе захоўвацца ў Беларусі

У Беларусі разглядаюцца тры сцэнары дзеянняў з адпрацаваным ядзерным палівам БелАЭС.

Усе яны прадугледжваюць яго захоўванне на беларускай тэрыторыі ў тым ці іншым выглядзе.

Сцэнары апісаныz ў экалагічным дакладзе «Аб'яднанага інстытута энэргетычных і ядзерных даследаванняў - Сосны».

Першы варыянт прадугледжвае накіраванне апрамененай цеплавылучальнай зборкі (АЦВЗ) на перапрацоўку ў РФ, з улікам працяглага захоўвання адпрацаванага ядзернага паліва (АЯП) на тэрыторыі РФ, з наступным вяртаннем высокаактыўных адкідаў (ВАА), перадае «Белсат».

Другі варыянт прадугледжвае накіраванне АЦВЗ БелАЭС на перапрацоўку ў РФ з улікам «сухога» захоўвання АЯП на тэрыторыі Беларусі з наступным вяртаннем і захаваннем ВАА ў Беларусь.

Трэці варыянт - доўгае захоўванне АЦВЗ, у тым ліку з наступным пахаваннем на тэрыторыі Беларусі.

У дакладзе таксама пададзеная ацэнка адпаведнай інфраструктуры для ўсіх трох варыянтаў:

Даклад аб праекце стратэгіі абыходжання з адпрацаваным палівам БелАЭС абмяркуюць у Астраўцы 14 студзеня ў межах грамадскіх слуханняў.

Напісаць каментар 52

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках