19 красавiка 2024, Пятніца, 2:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сотні берасцейцаў выйшлі на пратэст супраць акумулятарнага завода

5
Сотні берасцейцаў выйшлі на пратэст супраць акумулятарнага завода

Блізу 200 чалавек прыйшлі на традыцыйную нядзельную акцыю на цэнтральную плошчу Берасця.

Гэтым разам да ўдзельнікаў другім разам далучыліся Дзед Мароз і Снягурка. У ролі Дзеда Мароза выступае мясцовы актывіст Віталь Казак. Адзначым, што спроба апынуцца на плошчы перад самым новым годам скончылася для яго затрыманнем, паведамляе «Белсат».

Брестчане опять вышли на площадь, чтобы обсудить новости об аккумуляторном заводе
К участникам протеста во второй раз присоединились Дед Мороз и Снегурочка
Голуби прилетают подкрепиться по уже традиционному графику

Удзельнікі акцыі абмяркоўвалі апошнія навіны, тое, што праект завода адклікалі на новую экалагічную экспэртызу, але актывістам яго пакажуць пры станоўчай выснове дзяржаўнай экалагічнай экспэртызы. Актывісты мяркуюць, што закон парушаецца чарговым разам, бо распрацоўнік абавязаны даваць грамадзянам і юрыдычным асобам магчымасць азнаёміцца з дакументацыяй, якую накіроўваюць на дзяржаўную экалагічную экспэртызу. Галоўнае ж дасягненне берасцейцаў - акумулятарны завод не запушчаны.

Погоня на посохе Рождественского Деда

Нагадаем, з 25 лютага 2018 года берасцейцы выходзяць на галоўную плошчу горада, дзе кормяць галубоў і абмяркоўваюць апошнія навіны, звязаныя з магчымым запускам акумулятарнага завода недалёка ад Берасця.

Старт вытворчасці прадпрыемства быў запланаваны спачатку на жнівень, потым на канец года. Але да сённяшняга моманту завод не адкрыты. Зварот супраць будаўніцтва падпісалі 40 тысяч берасцейцаў. На заводзе плануюць наладзіць поўны цыкл вытворчасці свінцова-кіслотных акумулятарных батарэй.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках