28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ветэранаў ВАВ у Беларусі ўжо менш за 7500

26
Ветэранаў ВАВ у Беларусі ўжо менш за 7500

Яшчэ ў 2006 годзе ветэранаў было звыш 72 тысяч.

У Беларусі істотна скарачаецца колькасць ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны.

Як паведамляе tut.by са спасылкай на звесткі Міністэрства працы, на 1 студзеня 2018 года іх было 9030 чалавек, а ўжо на 1 кастрычніка мінулага года - 7457 чалавек.

Больш за ўсё ветэранаў ВАВ на 1 кастрычніка мінулага года жыло ў Менску (2104), а менш за ўсё - у Гарадзенскай вобласці (526). На Магілёўшчыне іх было 712, у Віцебскай вобласці - 1021, у Берасцейскай вобласці - 971, у Гомельскай - 1109, у Менскай вобласці - 1014.

Яшчэ пяць гадоў таму (на 1 красавіка 2014 года) у Беларусі жыло 20694 ветэраны. У 2006 годзе іх было больш за 72 тысяч.

На 1 кастрычніка мінулага года ў Беларусі было 400 чалавек, узрост якіх перавышаў 100 гадоў. Больш за ўсё доўгажыхароў было ў Менску (63), а таксама ў Віцебскай і Гарадзенскай абласцях - па 62.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках