29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп: Я праводжу самую жорсткую палітыку ў дачыненні да РФ

7
Трамп: Я праводжу самую жорсткую палітыку ў дачыненні да РФ

Прэзідэнт ЗША заявіў, што вядзе ў дачыненні да Расеі значна больш жорсткую палітыку, чым Абама, Буш або Клінтан.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп раніцай у суботу пракаментаваў публікацыю ў газеце New York Times (NYT), у якой сцвярджалася, што ФБР пачало расследаванне ў дачыненні да Трампа. Паводле звестках NYT, агенты ФБР высвятляюць, ці дзейнічаў Трамп у інтарэсах Расеі.

У Твітэры прэзідэнт ЗША напісаў, што ён толькі што прачытаў публікацыю ў «стратнай New York Times». Трамп заявіў, што «карумпаваныя былыя лідары ФБР, амаль звольненыя або вымушаныя пакінуць агенцтва з надта дрэнных прычын, адкрылі расследаванне што да мяне», паведамляе «Голос Америки».

Прэзідэнт ЗША заявіў, што расследаванне распачалі незаконна. Гэта здарылася пасля таго, як Трамп звольніў былога кіраўніка ФБР Джэймса Комі. Прэзідэнт ЗША назваў Комі «поўным нягоднікам» і «нячыстым на руку паліцыянтам», заявіўшы, што ягонае звальненне стала «вялікім днём для Амерыкі».

Дональд Трамп дадаў, што расследаванне супраць яго вядуць «няўдачнікі, якія спрабуюць прычыніць шкоду прэзідэнту» і назваў дзеянні гэтых супрацоўнікаў ФБР «прадаўжэннем палявання на ведзьмаў».

У каментарах здагадак аб магчымых сувязях прэзідэнта з Крамлём Трамп напісаў: «Я вяду ў дачыненні да Расеі значна больш жорсткую палітыку, чым Абама, Буш або Клінтан. Магчыма, гэта самая жорсткая пазіцыя ў параўнанні з кожным іншым прэзідэнтам. У той жа час...наладжванне стасункаў з Расеяй - гэта добрая, а не дрэнная ідэя. Я чакаю, што аднойчы ў нас зноў будуць добрыя дачыненні з Расеяй».

Белы дом назваў абвінавачванні ў адрас прэзідэнта Трампа, што ён нібыта мог працаваць у інтарэсах Расеі, абсурднымі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках