25 красавiка 2024, Чацвер, 19:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экзарх Экуменічнага патрыярха: Заява мітрапаліта Менскага годная жалю і смеху

13
Экзарх Экуменічнага патрыярха: Заява мітрапаліта Менскага годная жалю і смеху

Праваслаўныя Беларусі могуць атрымаць незалежнасць ад РПЦ на ўзор Украіны.

Былы экзарх Экуменічнага пасаду ва Украіне архіепіскап Памфілійскі Данііл (Зялінскі) адказаў на пытанні Расейскай службы ВВС.

- Яшчэ два гады таму здавалася, што сітуацыя ў сусветным праваслаўі стабілізавалася, і ніякіх зменаў у дыптыху памесных цэркваў не прадбачыцца. Аднак пасля развязання ўкраінскага пытання можа абнаўляцца пытанне пра царкву Чарнагорыі і, магчыма, Македоніі. Вы бачыце такую перспектыву? Такое «драбненне» сусветнага праваслаўя - гэта шкодны сепаратызм ці добрая рыса цяперашняга часу?

- Расейская праваслаўная царква баіцца імкнення праваслаўных народаў да сваёй самаідэнтыфікацыі, яны хочуць кантраляваць былыя 15 рэспублік СССР.

Я падтрымліваю тэзіс аб тым, што ў кожнага народа, які хоча мець сваю праваслаўную царкву, павінна быць права яе засноўваць і прасіць яе прызнання іншымі праваслаўнымі цэрквамі. У тым ліку, калі гаворка ідзе пра Македонію і Чарнагорыю.

А чаму не звярнуцца да краін былога СССР? Нядаўна мітрапаліт Менскі Павел заявіў, што для Украінскай царквы аўтакефалія стала трагедыяй, а для Беларускай яна наогул стала б смерцю. Слухаць такія заявы адначасова годна жалю і смеху. Так могуць казаць людзі, якія баяцца духоўнага росту сваёй уласнай паствы.

Дайце людзям быць свабоднымі і незалежнымі, дайце ім маліцца на сваёй роднай мове. Мяне папракалі ва Украіне, што, маўляў, вы ў Амерыцы моліцеся на ўкраінскай - на «нежыватворнай мове». Якой яшчэ нежыватворнай? Гэта мова, на якой мяне навучыла мама прасіць кавалак хлеба, чаму я не маю права на ёй маліцца? Чаму Беларусь не мае права маліцца на сваёй беларускай мове?

- Ці згодныя вы, што гіпатэтычная схема атрымання аўтакефаліі для Беларускай царквы павінна быць такая ж, як для Украінскай?

- Так. Павінен быць зварот народа, улады і пастыраў. У іншым выпадку гэта будзе стварэнне нейкай рэлігійнай вайны, змовы ў дзяржаве або ў царкве.

Ва Украіне, мне здаецца, улады ўжылі ўсе захады, каб усё гэта стала рэальнасцю.

Якія б ні былі вашы палітычныя прыхільнасці, трэба прызнаць, што ўлада зрабіла ўсё, што павінна была зрабіць паводле царкоўнай структуры, і ўсё гэта было ў рамках заканадаўства Украіны.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках