19 красавiка 2024, Пятніца, 10:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амбасадар ЗША ў Нямеччыне: Вашынгтон можа ўвесці санкцыі што да «Паўночнага струменю - 2»

1
Амбасадар ЗША ў Нямеччыне: Вашынгтон можа ўвесці санкцыі што да «Паўночнага струменю - 2»

Нямецкія фірмы атрымалі папярэджанне.

У канфлікце вакол будаўніцтва газаправода «Паўночны струмень – 2» з Расеі ў Нямеччыну амбасадар ЗША ў ФРГ Рычард Грэнел узмацніў націск на нямецкія кампаніі, якія ўдзельнічаюць у гэтым праекце. Пасля таго, як Грэнел яшчэ ў канцы снежня прыстрашыў гэтыя фірмы санкцыямі, ён цяпер праз электронную пошту разаслаў цэламу шэрагу нямецкіх кампаній пагрозлівыя лісты, паведаміў штотыднёвік Bild am Sonntag (BamS) у нядзелю, 13 студзеня, паведамляе dw.com.

«Мы зноў падкрэсліваем, што фірмы, якія ўдзельнічаюць у расейскім сектары экспарту энэргіі, займаюцца тым, што звязана са значнай рызыкай санкцый. У канчатковым рахунку фірмы, якія падтрымліваюць збудаванне «Паўночнага струменю – 2» і «Турэцкага струменю», актыўна падрываюць бяспеку Украіны і Еўропы», - цытуе BamS пасланне Грэнела. Амбасадар ЗША таксама заявіў, што Еўразвяз праз ажыццяўленне гэтых праектаў трапляе ў залежнасць ад Расеі.

Збудаванне «Паўночнага струменю – 2», які наўпрост звяжа Расею і ФРГ, пачалося ўжо даўно. Аднак ЗША, Украіна і цэлы шэраг усходнееўрапейскіх краін спрабуюць спыніць рэалізацыю праекта, спасылаючыся на пагрозу, якая зыходзіць ад РФ. Украіна і ўсходнееўрапейскія краіны таксама асцерагаюцца пазбавіцца платы за транзіт расейскага газу.

Негатыўная рэакцыя МЗС ФРГ

МЗС ФРГ раскрытыкавала дзеянні Рычарда Грэнела, паказаўшы, што яны супярэчаць дыпламатычным звычаям.

Са свайго боку прадстаўнік Грэнела заявіў, што ліст пасла варта ўспрымаць не як пагрозу, а як «зразумелае пасланне амерыканскай палітыкі».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках