25 красавiка 2024, Чацвер, 16:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аплявуха Лукашэнку

24
Аплявуха Лукашэнку

Беларусы патрабуюць усталяваць сапраўдны помнік дыктатуры.

Ну а жыхарам Беларусі не трэба праводзіць ніякіх даследаванняў, каб зразумець, што яны жывуць у дыктатарскай краіне. Мы ўсе гэта і так добра ведаем, піша телеграм-канал «Баста».

Менчукі нават помнік адпаведны хочуць паставіць у цэнтры сталіцы для прыцягнення ўвагі турыстаў. Скульптуру аўтазака - сімвала лукашэнкаўскай Беларусі прапануюць змясціць на Кастрычніцкай плошчы або на вуліцы Зыбіцкай.

«На працягу апошніх гадоў гэтыя машыны былі аднымі з самых прыкметных на дарогах гарадоў краіны, у іх пабывала вельмі вялікая колькасць беларусаў і некаторыя турысты. Гэта адзін з транспартных сродкаў, што найбольш кідаецца ў вочы людзям, якія прыязджаюць у Менск. Аўтазак заслужана стаў сімвалам краіны», - пішуць аўтары петыцыі, размешчанай на сайце petitions.by і адрасаванай Менгарвыканкаму.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках