28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як выраслі штрафы для кіроўцаў у Беларусі

2
Як выраслі штрафы для кіроўцаў у Беларусі

Рост штрафаў звязаны з падвышэннем базавай адзінкі.

Базавая адзінка ў Беларусі з 1 студзеня вырасла да 25,5 рублёў. Яна ўплывае і ўлічваецца ў рэалізацыі больш як 200 нарматыўна-прававых актаў. Сярод іх - Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь, дзе ў тым ліку ўтрымліваюцца сумы штрафаў для кіроўцаў. Глядзім, як змяніліся штрафы за самыя распаўсюджаныя парушэнні правілаў дарожнага руху, піша myfin.by.

Штрафы за перавышэнне хуткасці

За перавышэнне хуткасці ад 10 да 20 км/г штраф складае 25,5 рублёў або папярэджанне, ад 20 да 30 км/г - 25,5 - 76,5 рублёў. За перавышэнне на 30 і больш км/г - штраф ад 76,5 да 255 рублёў.

Пакаранне за паўторнае перавышэнне хуткасці цягам года можа быць у выглядзе штрафу ад 5 да 15 базавых адзінак - ад 127,5 да 382,5 - або пазбаўлення права кіравання транспартным сродкам на тэрмін ад 3 да 12 месяцаў.

Калі перавышэнне хуткасці зафіксавана камерай у аўтаматычным рэжыме, сумы штрафаў будуць адрознівацца. У такім выпадку за перавышэнне ад 10 да 20 км/г штраф складае 12,75 рублёў, ад 20 да 30 км/г - 51 рубель, ад 30 да 40 км/г - 102 рубля, ад 40 і больш км/г - 153 рубля.

Штрафы за адсутнасць страхоўкі, тэхагляду, допуску да ўдзелу ў дарожным руху

Эксплуатацыя ў дарожным руху транспартнага сродку без укладання ўладальнікам дамовы абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў караецца штрафам ад 76,50 да 127,50 рублёў.

За не пройдзены своечасова тэхагляд штраф складае ад 25,5 да 76,5 рублёў, аднак інспектар першым разам можа абмежавацца папярэджаннем. Калі ўладальніка аўтамабіля ўжо каралі за гэта правапарушэнне менш за год таму, штраф складзе ад 51 да 127,5 рублёў.

Кіраванне транспартным сродкам, у дачыненні да якога не выдадзены дазвол на допуск да ўдзелу ў дарожным руху альбо не зарэгістраванага ва ўстаноўленым парадку, караецца штрафам ад 25,5 да 76,5 рублёў, або папярэджаннем.

Штрафы на парушэнне правілаў прыпыненне і стаянкі

За прыпыненне і стаянку з парушэннем правілаў дарожнага руху штраф складае 25,50 рублёў. За паўторнае парушэнне правілаў прыпынення і стаянкі цягам аднаго года, альбо за неправамерную стаянку транспартнага сродку на месцы, адведзеным для стаянкі аўтамабіляў інвалідаў - штраф 51 рубель.

Калі такое ж парушэнне зафіксавана камерамі, якія працуюць у аўтаматычным рэжыме, штраф складзе 25,5 рублёў.

Калі аўтамабіль быў эвакуаваны, то, акрамя штрафу за няправільную паркоўку, трэба будзе аплаціць штрафстаянку, а таксама выдаткаваць час на тое, каб паехаць і забраць сваё аўто.

Штрафы за парушэнне патрабаванняў сігналаў рэгулявання дарожнага руху

За парушэнне правілаў манеўравання альбо праезду скрыжаванняў - 25,5 - 127,5 рублёў, ці папярэджанне.

За невыкананне загадаў святлафора або рэгуліроўшчыка - штраф ад 25,5 да 127,5 рублёў, ці папярэджанне.

За няправільны абгон або выезд на сустрэчную паласу ў выпадках, калі правіламі дарожнага руху гэта забаронена, прадугледжаны штраф ад 51 да 255 рублёў з пазбаўленнем права кіравання транспартным сродкам тэрмінам да 1 года або без пазбаўлення.

За невыкананне патрабаванняў дарожных знакаў або разметкі - 25,5 - 127,5 рублёў або папярэджанне.

Такі ж калідор - 25,5 - 127,5 рублёў або папярэджанне - прадугледжаны для спагнанняў за непрадстаўленне перавагі ў руху маршрутным транспартным сродкам, пешаходам, іншым удзельнікам дарожнага руху.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках