20 красавiка 2024, Субота, 7:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Калінінград не будзе адмаўляцца ад газу з газаправоду праз Беларусь

3
Калінінград не будзе адмаўляцца ад газу з газаправоду праз Беларусь

Дастаўка газу ў вобласць морам - альтэрнатыўны шлях.

Калінінградская вобласць не плануе адмаўляцца ад паставак газу праз сістэму магістральных трубаправодаў Менск - Вільня - Коўна - Каралявец у сувязі з уводам у эксплуатацыю тэрмінала газу і плывучай рэгазіфікацыйнай платформы, паведамляе сайт «Белорусы и рынок».

Дастаўка газу ў вобласць морам - альтэрнатыўны шлях, які ў выпадку патрэбы забяспечыць незалежнасць рэгіёна ад паставак энэрганосьбіта праз тэрыторыі іншых краін, паведаміў у сераду ў эфіры тэлеканала «Весткі 24» губернатар вобласці Антон Аліханаў.

Для павышэння энэргетычнай бяспекі рэгіёну «Газпром» рэалізаваў праект альтэрнатыўнага варыянту газазабеспячэння спажыўцоў, для чаго ў акваторыі і на ўзбярэжжы Балтыкі ў Калінінградскай вобласці пабудаваны тэрмінал газу. Працэс рэгазіфікацыі будзе ажыццяўляцца на плывучай платформе «Маршал Васілеўскі», якая прыбыла ў Калінінградскую вобласць у канцы снежня.

«Падчас умыкання тэрмінала пастаўкі сапраўды спыняліся. Мы і калегі з «Газпрому», Аляксей Мілер, дэманстравалі магчымасці гэтай плывучай платформы, рэгазіфікацыйнай устаноўкі «Маршал Васілеўскі», і сапраўды на гэты час учора спынялася цалкам пастаўка транзітная па газаправодзе Менск - Вільня - Коўна - Каралявец, але ад транзіту праз трубу ў звычайным рэжыме мы не адмаўляемся, ён працягваецца", - сказаў губернатар.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках