28 сакавiка 2024, Чацвер, 11:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Патрабуем «па пяцьсот»: жыхароў Рудобелкі заклікалі да страйку

7
Патрабуем «па пяцьсот»: жыхароў Рудобелкі заклікалі да страйку

Андрэй Павук заклікаў патрабаваць ад уладаў заробак $500.

Рудабельскі блогер і актывіст, заснавальнік ютуб-канала «Рудабельская паказуха», Андрэй Павук у адным са сваіх чарговых відэа агучыў прапанову - каб жыхары раёна не выходзілі на працу цягам аднаго дня, з патрабаваннем заробку 500 даляраў, які яшчэ даўно быў абяцаны Лукашэнкам , піша «Новое время».

Прапанова была агучаная ў перадачы «Адураюшчы ЧК», у якой блогер абмяркоўвае штотыднёвы выпуск газеты «Чырвоны Кастрычнік»:

«Мы прапануем вам у 2019 годзе ўзяць на сябе адказнасць у кіраванні раёнам. Запрашаем вас, рудобельцаў, быць неабыякавымі: правесці мірную акцыю пратэсту. Адзін дзень не выйсці на працу ўсім. Патрабаваць 500 даляраў заробку і рэанімабіль. Мы маем на гэта права».

Аб рэакцыі мясцовых чыноўнікаў на гэтую прапанову пакуль нічога не вядома.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках