Выбух у цэнтры Парыжу: што адбылося?
12- 12.01.2019, 16:57
- 30,950
З прычыны выбуху загінулі двое пажарных, дзясяткі чалавек пацярпелі.
Французскія ўлады ўдакладнілі інфармацыю аб пацярпелых у выніку выбуху ў булачнай у цэнтры Парыжа. Паведамляецца, што загінулі двое пажарных, паведамляе BBC.
Яшчэ 47 чалавек пацярпелі, 10 з іх - сур'ёзна, цытуе французскую пракуратуру «Франс прэс». Адзначаецца, што першапачатковая інфармацыя пра чатырох загінулых была няправільнай.
Магутны выбух прагрымеў у суботу раніцай у булачнай на вуліцы Ру-дэ-Трэвіз. Праз выбух у найбліжэйшых дамах павыляталі шыбы, пачаўся пажар.
Паліцыя мяркуе, што прычынай выбуху стаў выцек газу.
Паліцыя горада заклікала людзей устрымацца ад наведвання раёна, у якім здарыўся інцыдэнт, каб не перашкаджаць рабоце службаў экстранай дапамогі.
Што адбылося?
Булачная Hubert на вуліцы Ру-дэ-Трэвіз у момант выбуху яшчэ была закрытая, піша газета Le Parisien.
Пажарныя ведалі аб выцеку газу ў будынку і накіроўваліся туды для яго ліквідацыі, калі здарыўся выбух.
Журналістка Эмілі Малі, якая апынулася на месцы здарэння, распавяла пра тое, што там адбывалася.
Just heard a huge explosion and shattering glass in paris #acteIX #GiletsJaunes
— Emily Molli (@MomesMolli) 12 января 2019 г.
Destruction for blocks after an explosion on rue de trévise pic.twitter.com/GsrLqyasQA
— Emily Molli (@MomesMolli) 12 января 2019 г.
Разбурэнні ў некалькіх кварталах праз выбух на Ру-дэ-Трэвіз.
Мясцовы жыхар па імі Кіліян спаў, калі выбуховай хваляй выбіла шыбы ў ягонай кватэры. З ягоных слоў, усе, хто быў у той момант у будынку, спусціліся ўніз. Ён кажа, што чуў гучныя крыкі.
Выбухам разбурыла тэатр, распавёў Кіліян у інтэрв'ю французскаму тэлеканалу BFMTV.
Адміністратарка гатэля Diva Hotel Пола Нагі паведаміла Le Parisien, што пачула моцны выбух, які выбіў усе вокны ў будынку.
Паводле яе слоў, пастаяльцаў запэўнілі, што гэта не тэракт.