19 красавiка 2024, Пятніца, 21:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік парламента Венесуэлы гатовы абвясціць сябе прэзідэнтам

9
Кіраўнік парламента Венесуэлы гатовы абвясціць сябе прэзідэнтам
ХУАН ГУАЙДА

Нацыянальная асамблея Венесуэлы заклікала народ да масавых пратэстаў.

У Венесуэле на наступны дзень пасля таго, як Нікалас Мадура другім разам уступіў на пасаду прэзідэнта краіны, апазіцыйны парламент, абвешчаны дзейнай уладай па-за законам, адкрыта кінуў выклік кіраўніку дзяржавы. Старшыня Нацыянальнай асамблеі Хуан Гуайда ў пятніцу, 11 студзеня, абвясціў аб гатоўнасці ўзяць на сябе прэзідэнцкія паўнамоцтвы і заклікаў суграмадзян да масавых пратэстаў супраць Мадура, паведамляе «Нямецкая хваля».

«Канстытуцыя дае мне права ўзяць на сябе паўнамоцтвы прэзідэнта рэспублікі, каб прызначыць выбары, але я маю патрэбу ў падтрымцы грамадзян. Сёння ўжо ніхто не сумняваецца ў тым, што Мадура - узурпатар. Як Нацыянальны сход, мы бярэм на сябе прэзідэнцкія паўнамоцтвы, як гэта прадугледжанае канстытуцыяй», - заявіў Гуайда падчас выступу перад прыхільнікамі апазіцыі ў сталіцы Венесуэлы Каракасе.

Заклік да масавых акцыяў пратэсту

Кіраўнік венесуэльскага парламента заклікаў народ выйсці 23 студзеня на масавыя акцыі пратэсту. У гэты дзень у 1958 годзе ў Венесуэле была зрынутая вайсковая дыктатура Маркаса Пэрэса Хіменэса. Мадура раскрытыкаваў выступ Гуайда, назваўшы яго апазіцыйным шоў, накіраваным на дэстабілізацыю краіны.

Нікалас Мадура, якога апазіцыя абвінавачвае ў знішчэнні дэмакратыі ў Венесуэле, 10 студзеня афіцыйна заступіў на другі прэзідэнцкі тэрмін да 2025 года. Паводле афіцыйных звестак, на прэзідэнцкіх выбарах у траўні 2018 года Мадура атрымаў 68 адсоткаў галасоў. Прыход выбаршчыкаў склаў менш за 50 адсоткаў. Большая частка апазіцыі байкатавала выбары і не прызнала іх вынікі. Не прызналі пераабранне Мадура і Еўразвяз, ЗША і большасць краін Лацінскай Амерыкі. Яны заклікалі Мадура вярнуцца да дэмакратыі.

Аднак Нікаласа Мадура згуртавана падтрымлівае магутнае венесуэльскае войска. Апазіцыя, якая заклікае да зрынання прэзідэнта, сама знаходзіцца ў стане глыбокага расколу.=

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках