29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як Багародзіца стала сімвалам супраціву новым акупантам

1
Як Багародзіца стала сімвалам супраціву новым акупантам

Магчыма, пачатак XXI стагоддзя пакладзе пачатак новым легендам аб гербе сталіцы.

427 гадоў таму, 12 студзеня 1591 года, гербам Менска стаў вобраз Божай маці. Кароль Рэчы Паспалітай Жыгімонт III сваім прывілеем таксама пацвердзіў атрыманае горадам стагоддзем раней Магдэбургскае права, паведамляе Telegram-канал «Баста!».

Новы герб стаў выкарыстоўвацца на гарадскіх пячатках і сцягах, будынках, якія належалі магістрату. Збройнікі пачалі размяшчаць яго на рукаятках вырабленых мячоў побач з каралеўскім. Таўром з выявай герба пазначалі тавары, якія ішлі на экспарт.

Ёсць некалькі легенд аб менскім гербе. Самая распаўсюджаная кажа пра тое, што вобраз Багародзіцы - копія абраза, створанага апосталам Лукой, які доўгі час захоўваўся ў Канстанцінопалі. Адтуль у X стагоддзі ён трапіў у Кіеў, а затым, пасля рабавання горада татарамі крымскага хана Менглі Гірэя ў 1482 годзе, у Менск.

Іншыя легенды пра герб беларускай сталіцы менш вядомыя. Паводле адной з іх, абраз з'явіўся пасля адной са шматлікіх бітваў з іншаземнымі захопнікамі. Цяжка паранены жаўнер, знаходзячыся ў асяроддзі ворагаў каля гарадское брамы, пачаў спяваць наш старажытны гімн «Багародзіца», з якім заўсёды ішлі ў бітву войскі Вялікага княства Літоўскага. Песня натхніла абаронцаў горада і дапамагла адбіць атаку. Адважны воін загінуў, і ягоная душа, пакінуўшы цела, набыла выгляд адзінокай жанчыны ў крывава-барвовым адзенні. Яе вобраз адбіўся на шчыце, прыбітым на браму Менска.

Багародзіца стала сімвалам супраціву і новым акупантам, якія захапілі ўладу ў нашай краіне цяпер. Пад сцягамі з гербам Менска ў сярэдзіне мінулага дзесяцігоддзя беларусы выходзілі на амаль усе буйныя акцыі пратэсту. Яны луналі над удзельнікамі дэманстрацый у Дзень Волі, над Плошчай і намётавым мястэчкам у 2006 годзе. Пад імі праходзілі Дні салідарнасці і Еўрапейскі марш 14 кастрычніка 2007 года. Магчыма, пачатак XXI стагоддзя пакладзе пачатак новым легендам аб гербе сталіцы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках