25 красавiка 2024, Чацвер, 7:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Нямеччыне распавялі, што спыніць «Паўночны струмень-2»

6
У Нямеччыне распавялі, што спыніць «Паўночны струмень-2»

Санкцыі ЗША супраць трубаўкладчыкаў газаправода могуць спыніць яго будаўніцтва.

Выхад з праекта - пад націскам ЗША - некаторых спецыялізаваных фірмаў, якія ўдзельнічаюць у будаўніцтве «Паўночнага струменю-2», можа прывесці да яго зрыву. Пра гэта заявіў выканаўчы дырэктар Усходняга камітэта нямецкай эканомікі Міхаэль Хармс у інтэрв'ю DW.

З ягоных слоў, у будаўніцтве газаправода ўдзельнічаюць 627 фірмаў найму, частка з якіх вельмі вузкай спецыялізацыі. «У іх ліку - трубаўкладчыкі. Такія фірмы валодаюць унікальнымі тэхналогіямі. Санкцыі супраць іх, як мінімум, вельмі моцна замарудзілі б рэалізацыю ўсяго праекта, а ў найгоршым выпадку ён быў бы сарваным», - сказаў ён.

У той жа час імаверныя амерыканскія санкцыі супраць газаправода Хармс назваў умяшаннем ЗША ў нацыянальныя інтарэсы Нямеччыны, якое нашкодзіць не толькі нямецкім кампаніям, але фірмам з іншых краін ЕЗ.

«У такім выпадку Нямеччына і іншыя яе буйныя еўрапейскія партнёры абавязкова павінны процідзейнічаць (санкцый - рэд.), і, думаю, ужывуць захады», - дадаў ён.

Разам з тым Хармс заявіў пра важнасць транзіту расейскага газу праз Украіну. «Мы не раз публічна казалі, што ўкраінскі транзіт нам па-ранейшаму патрэбны. Дарэчы, з чыста эканамічных прычын. Бо газу ў Еўропе здабываецца ўсё менш, а трэба яго ўсё больш. Так што без транзіту праз Украіну не абысціся. Але мы бачым і палітычны кампанент, таму актыўна падтрымліваем трохбаковыя - ЕЗ, Украіна, Расея - перамовы на гэты конт, і вельмі спадзяемся на канструктыўны падыход «Газпрома», - сказаў на заканчэнне ён.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках