Дачка Трампа можа ўзначаліць Сусветны банк
15- 12.01.2019, 11:55
- 11,869
Іванка Трамп з'яўляецца дарадчыцай свайго бацькі - прэзідэнта ЗША.
Дачка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа Іванка можа ўзначаліць Сусветны банк. Пра гэта паведамляе выданне Financial Times.
Акрамя дачкі і дарадчыцы амерыканскага прэзідэнта, у спіс прэтэндэнтаў уваходзяць яшчэ некалькі чалавек: намеснік кіраўніка мінфіна ЗША ў міжнародных справах Дэвід Малпас, былы сталы прадстаўнік Злучаных Штатаў пры ААН Нікей Хэйлі, кіраўнік Агенцтва міжнароднага развіцця ЗША Марк Грын.
У амерыканскім Мінфіне паведамілі, што Сусветны банк атрымаў «значную колькасць рэкамендацый для добрых кандыдатаў» і прыступіў да разгляду кандыдатур.
Як правіла, пасаду кіраўніка СБ займае грамадзянін ЗША - краіны, якая з'яўляецца найбуйнейшым акцыянерам фінансавай арганізацыі.
Прэзідэнт групы арганізацый Сусветнага банка Джым Ен Кім 7 студзеня заявіў пра намер пайсці ў адстаўку. Выконваць абавязкі прэзідэнта групы арганізацый Сусветнага банка з 1 лютага будзе цяперашняя выканаўчая дырэктарка СБ Крысталіна Георгіева.
Сусветны банк з'яўляецца адным з найбольш буйных пазычальнікаў у свеце, другім пасля Міжнароднага валютнага фонду. У 2014-2015 гадах банк падаў Украіне крэдытаў на агульную суму больш як $3 млрд. У траўні 2017 года Сусветны банк ухваліў пастанову даць Украіне крэдыт на суму $150 млн для падтрымкі прадпрыемстваў малога і сярэдняга бізнэсу, арыентаваных на экспарт.
18 снежня 2018 года Рада дырэктараў Сусветнага банка ўхваліла гарантыю Украіне сумаю $750 млн, што дазволіць прыцягваць капітал на міжнародных рынках для садзейнічання рэформам у банкаўскай сістэме, сферы процідзеяння карупцыі, сельскагаспадарчых зямель, пенсійнага забеспячэння, жыллёва-камунальных паслуг і аховы здароўя.