19 красавiка 2024, Пятніца, 13:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Глеб працягне кар'еру ў БАТЭ

12
Аляксандр Глеб працягне кар'еру ў БАТЭ
Аляксандр Глеб

Аляксандр Глеб падпісаў новае працоўнае пагадненне з ФК БАТЭ.

Такая інфармацыя размешчаная на сайце футбольнага клуба. Для яго гэта будзе ўжо 21-ы сезон у прафесійнай кар'еры, якая стартавала ў 1999 годзе ў шэрагах барысаўчан.

Пазней Аляксандр Глеб гуляў у тым ліку за нямецкі «Штутгарт», англійскі «Арсенал», гішпанскую «Барселону», заваёўваў топ-трафеі. Летась правёў у шэрагах БАТЭ 27 сустрэч, дзякуючы чаму стаў лідарам Клуба Сяргея Алейнікава - беларускім гульцом з найбольшай колькасцю афіцыйных паядынкаў на вышэйшым узроўні.

У актыве гульца ў форме БАТЭ - 119 матчаў (8 галоў + 18 дзейсных перадач) і шэсць чэмпіёнстваў.

У сезоне-2019 Аляксандр Глеб плануе насіць майку з 13-м нумарам.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках