25 красавiка 2024, Чацвер, 13:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Македонскі парламент падтрымаў перайменаванне краіны

Македонскі парламент падтрымаў перайменаванне краіны
ФОТА З САЙТА FLICKR.COM

Цяпер угоду павінна падтрымаць Грэцыя.

У пятніцу, 11 студзеня, 81 з 120 дэпутатаў македонскага парламента прагаласавалі за папраўкі ў канстытуцыю, неабходныя для перайменавання краіны. Гэта стала важным крокам на шляху рэалізацыі пагаднення Грэцыі і Македоніі, пра якое ў чэрвені дамовіліся прэм'ер-міністры Македоніі і Грэцыі Зоран Заеў і Алексіс Цыпрас, паведамляе РБК.

Пагадненне было падпісанае лідарамі дзвюх краін 17 чэрвеня 2018 года на беразе возера Прэспа. Згодна з ім, Македонія атрымае новую назву «Паўночная Рэспубліка Македонія». Узамен улады Грэцыі абяцалі, што не стануць блакаваць спробы Скоп'е далучыцца да NATO і Еўразвязу. Ранейшая назва рэспублікі не задавальняла Афіны, бо тапонім «Македонія» геаграфічна распаўсюджваецца ў тым ліку на грэцкую Эгейскую Македонію, што нібыта магло даць македонцам падставу заявіць правы на грэцкія тэрыторыі і на культурную спадчыну.

На карысць канстытуцыйных паправак прагаласавалі дэпутаты кіруючай партыі «Сацыял-дэмакратычны саюз», а таксама апазіцыйныя сілы. Перайменаванне краіны падтрымалі ў тым ліку дэпутаты апазіцыйнай партыі «Дэмакратычнай партыі македонскага нацыянальнага адзінства» (ВМРО-ДПМНЕ). Раней яе кіраўніцтва выступала супраць Прэспанскага пагаднення, хоць настойвала на неабходнасці працягваць курс на інтэграцыю Скоп'е ў структуры ЕЗ і NATO.

Заключным крокам на шляху рэалізацыі пагаднення павінна стаць яго адабрэнне грэцкім парламентам. Каб пагадненне Заева і Цыпраса ўвайшло ў дзеянне, яго павінны ратыфікаваць як мінімум 151 з 300 заканадаўцаў у Афінах.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках