20 красавiка 2024, Субота, 9:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп паабяцаў спрасціць візавыя правілы для айцішнікаў і медыкаў

9
Трамп паабяцаў спрасціць візавыя правілы для айцішнікаў і медыкаў

Для добрых спецыялістаў стане прасцей атрымаць візу H-1B.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што плануе ўдасканаліць праграму рабочых віз H-1B для высокакваліфікаваных спецыялістаў, якія працуюць у IT-сектары або медыцыне, паведамляе «Новое время».

«Уладальнікі віз H1-B у Злучаных Штатах могуць быць упэўнены, што хутка адбудуцца змены, якія спросцяць і прынясуць больш пэўнасці ў вашым знаходжанні, уключаючы патэнцыйнае атрыманне грамадзянства», - сказаў Трамп у Twitter.

Са слоў кіраўніка Белага дома, Вашынгтон мае намер заахвочваць таленавітых і высокакваліфікаваных спецыялістаў будаваць кар'еру ў ЗША.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках